БЕЛ Ł РУС

Папа Францішак не будзе праводзіць перадвелікодныя мерапрыемствы

17.04.2025 / 11:34

Nashaniva.com

Што тычыцца набажэнстваў Велікоднага тыдня, Папа Францішак асабіста дэлегаваў іх правядзенне кардыналам, адзначае прэс-служба Ватыкана.

Фота: Gregorio Borgia / AP

Імшу асвячэння міра і бласлаўлення масла ў Вялікі чацвер узначаліць кардынал Даменіка Кальканьё, былы прэзідэнт Упраўлення маёмасцю Апостальскай сталіцы.

Літургію пакутаў Госпада ў Вялікую пятніцу ўзначаліць кардынал Клаўдыа Гуджэроці, прэфект Дэпартаменту ў справах Усходніх Цэркваў, былы нунцый у Беларусі.

Традыцыйны Крыжовы шлях у Калізеі правядзе кардынал Бальдасарэ Рэіна, генеральны вікарый Рымскай епархіі.

Пра ўдзел Святога Айца ў набажэнствах Пасхальнага трыдэнства пакуль не паведамляецца. Хутка будзе апублікаваны афіцыйны каляндар літургій у базыліцы св. Пятра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула