БЕЛ Ł РУС

Расійская апазіцыя ідэнтыфікавала супрацоўніка пасольства ў Вільні як афіцэра ФСБ. Гэта ён спрачаўся з Павуком у нядзелю

17.04.2025 / 15:35

Nashaniva.com

Адзін з супрацоўнікаў расійскага пасольства ў Вільні таксама з’яўляецца супрацоўнікам Федэральнай службы бяспекі Расіі. Інфармацыя пра гэта ў чацвер з’явілася ў базе даных RUPEP, створанай расійскай апазіцыяй. База ўтрымлівае звесткі пра публічных службовых асобаў, піша LRT.

Дзмітрый Кургуз. Скрыншот відэа

Згодна з апублікаванай інфармацыяй, Дзмітрый Сяргеевіч Кургуз працуе ў ФСБ з 2017 года, а ў Вільню прыбыў у 2023 годзе.

Кургуз быў адным з двух чалавек, якія прымалі ўдзел у інцыдэнце 13 красавіка з беларускім блогерам Андрэем Павуком.

Блогер прыбыў да будынка пасольства Расіі ў Вільні пасля таго, як у выніку ракетнага ўдару Расіі па горадзе Сумы загінула больш за 30 чалавек.

Падчас канфрантацыі Кургуз уступіў у спрэчку з блогерам, а Андрэй зняў на відэа, як іншы супрацоўнік пасольства — Ігар Аляксеевіч Хазаў — некалькі разоў ударыў яго і на кароткі час скраў ровар блогера і завёз яго на тэрыторыю пасольства. Пасля прыбыцця літоўскай паліцыі Хазаў вярнуў ровар.

У чацвер паліцыя Вільні пацвердзіла, што пачала адміністрацыйнае расследаванне па факце парушэння грамадскага парадку супрацоўнікам пасольства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула