БЕЛ Ł РУС

Прыпяць сёлета зусім не разлівалася ФОТАФАКТ

17.04.2025 / 16:57

Nashaniva.com

На мінулыя выхадныя ўдзельнікі творча-турыстычнага праекта «Мора Герадота» выправіліся ў чарговую фотаэкспедыцыю на прыпяцкае Палессе, якую традыцыйна праводзяць прыкладна ў гэты час. Але цяперашняя вандроўка вельмі і вельмі адрознівалася ад усіх папярэдніх: у абалоне Прыпяці зусім няма вады. І мясцовыя жыхары кажуць, што такога стану ракі ў красавіку яны не памятаюць, пішуць на сайце «Планета Беларусь».

Тут і далей — фота Сяргея Плыткевіча

Вось так дуброва ў ваколіцах гатэля «Прыпяцкі стан» выглядала ў мінулым годзе.

А так зараз.

Вербы сёлета.

І такія ж дрэвы чатыры гады таму.

Турыстычны комплекс «Прыпяцкі стан» пабудаваны на месцы панскай сядзібы, побач з якой раслі гэтыя вербы. Здымак мінулагодні.

І тыя ж дрэвы цяпер.

Калі сёлетняя вандроўка рэкламавалася, то змяшчаліся такія здымкі.

Зараз рабіць панарамныя здымкі ў Столінскім раёне забаронена, таму паказаць, як выглядае абалона Прыпяці, немагчыма. Але параўноўваць з зямлі можна.

2024 год.

І амаль тое ж самае месца сёлета.

2021 год.

І абалона Прыпяці цяпер. Ці можна ўявіць, што ў красавіку мінулага года над гэтым паваленым дубам праплывалі на маторнай лодцы?

Чытайце таксама:

«Хутка ўсё з'ядуць». Рыбаловы скардзяцца, што ад гэтай птушкі няма паратунку

На дарогі Беларусі выйшлі натоўпы шэрых жабаў. Што робіцца?

У Беларусі няма мора, але топяцца тут часцей, чым ва ўсім свеце

Каментары да артыкула