Усяго патроху33

«Хутка ўсё з'ядуць». Рыбаловы скардзяцца, што ад гэтай птушкі няма паратунку

Вялікі баклан — від, які яшчэ нядаўна быў рэдкасцю, — за некалькі дзесяцігоддзяў стаў сапраўднай праблемай для прыроды і эканомікі Беларусі. Лятаючыя «браканьеры» — так празвалі іх рыбаловы.

вялікі баклан Phalacrocorax carbo большой баклан
Вялікі баклан. Фота: Woody L. Chu / Getty Images

Пацяпленне клімату паступова ўплывае на флору і фаўну Беларусі. З аднаго боку, дачнікі радуюцца таму, што вінаград і кавуны ўжо можна вырошчваць на поўнач ад Мінска, з другога боку, рыбакі б’юць трывогу — рэкі і азёры засяляюць інвазіўныя віды рыбы. Адзін з іх, амерыканскі сомік (Ameiurus nebulosus), стаў сапраўдным няшчасцем для ракі Мухавец і многіх азёр Брэсцкай вобласці.

Рыбаловы іранізуюць, што з сомікам паспяхова справяцца бакланы — лятаючыя «браканьеры», — якіх у апошнія дзесяцігоддзі істотна пабольшала на тэрыторыі Беларусі. У сацсетках паведамляюць, што бакланы сустракаюцца на Прыпяці, Сажы, Браслаўскіх азёрах. Дзяржаўныя СМІ згадваюць пра іх прысутнасць на возеры Белым у Гродзенскім раёне і на Нёмане.

вялікі баклан Phalacrocorax carbo большой баклан

Чым небяспечная гэтая птушка?

Як адзначаюць вучоныя Навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах НАН Беларусі, вялікі баклан (Phalacrocorax carbo) быў вядомы на тэрыторыі краіны як рэдкі залётны від аж да пачатку 1980-х гадоў. Пазней птушку можна было рэгулярна назіраць пераважна на поўдні краіны.

Паводле ацэнак спецыялістаў, эканамічны ўрон, які наносіцца бакланам рыбнай гаспадарцы, можа складаць на рыбаводных сажалках і штучна зарыбленых вадаёмах 20—50% аб’ёмаў прадукцыі, а ў некаторых выпадках, асабліва для карпавых гаспадарак, даходзіць да поўных страт рыбнага статка на асобных сажалках. Адна птушка за суткі можа з'есці 3-5 кілаграмаў рыбы.

вялікі баклан Phalacrocorax carbo большой баклан
Бакланы на Браслаўскіх азёрах. Фота: braslavpark / Instagram

Небяспечны баклан і для навакольнага асяроддзя

Па-першае, калоніі бакланаў могуць цалкам знішчаць мясцовыя арнітакомплексы, выцясняючы іншых птушак, што гняздуюцца побач. Іх масавая прысутнасць стварае праблемы нават для такіх жывучых відаў, такіх як шэрая чапля ці чайка.

Па-другое, гуана (птушыны памёт), які ў вялікай колькасці назапашваецца пад калоніямі бакланаў, радыкальна змяняе хімічны склад глебы. Гэта вядзе да гібелі дрэў і ўсяго расліннага покрыву. У выніку нават адносна стабільныя ландшафты — астраўкі на азёрах ці нізінныя балоты — ператвараюцца ў «мёртвыя зоны».

У рыбгасах Беларусі з вялікім бакланам змагаюцца адстрэлам, разбурэннем гнёздаў, высяканнем дрэў, гукавым і візуальным адпужваннем. Птушак палохаюць газавымі гарматамі, пудзіламі і бліскучымі прадметамі, нацягваюць над вадаёмамі леску і сеткі. Тым часам рыбакі працягваюць скардзіцца на «лятаючых браканьераў».

Каментары3

  • Fd
    15.04.2025
    Галоўны баклан у драздах, гаўна ад яго не меньш.
  • Чел
    15.04.2025
    Так это и есть эволюция. Одни вымирают, другие распространяются. Решили бороться с естественным развитием?
  • jack
    16.04.2025
    Voj, baklany jaduc`, jak nie ū siabie! Heta dakladna...

    Pamiataju, niekali bylo, pryliacieū adzin baklan da nas. Nie taki, nie "suchaputny", sapraūdny, marski baklan pryliacieū. A na palubie ryby bylo niazmieranna, toļki tral vybrali, i jon da jaje padsieū dy pačaū chapac` dy hlytac`, chapac` dy hlytac`...

    Nahlytaūsia tak, što ūzliaciec` užo nia moh, alie ūsio jašče chapaū tuju rybu. Kruhly zrabiūsia, zob pa palubie ciahaū, bo padniac` šyju ūžo nia moh...

    Tak i siadzieū za tralavaj liabiodkaj paūtydnia, pieratraūlivaū... Zasraū usio, i tady ūžo paliacieū...
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа7

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі восем немаўлят да года наведваюць дзіцячы сад1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем12

Мінчанка расказала, дзе пазнаёміцца з перспектыўнымі хлопцамі ў сталіцы14

Ціханоўскі насмажыў катлет на фестывалі «Тутака»45

Наколькі дакладна можна прадказаць надвор'е на месяц? І чаму дагэтуль не папярэджваюць пра тарнада за дзень?5

З'явіцца новая дзяржава — Новая Каледонія3

Заробак 73 рублі? На заводзе патлумачылі, адкуль у іх такія вакансіі

Француз пераехаў з Ніцы ў Мінск і адкрыў пякарню12

У Мінску купілі дом за 3 мільёны даляраў. Ён у тым раёне, дзе жыве Эйсмант1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа7

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць