БЕЛ Ł РУС

Літва будзе дамагацца нядопуску зборнай Беларусі да ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропы па футзале

18.04.2025 / 13:10

Nashaniva.com

«Тое, што мы не будзем з імі гуляць, і іх не будзе тут, у Літве, — і так відавочна. Мая пазіцыя ў гэтым выпадку будзе жорсткай», — заявіў прэзідэнт Літоўскай федэрацыі футбола (ЛФФ) Эдгарас Станкявічус.

Паводле яго слоў, супольная пазіцыя Літвы, Латвіі і Украіны будзе абнародаваная ў найбліжэйшы час.

Па словах Э. Станкявічуса, калі Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) усё ж такі дапусціць Беларусь да ўдзелу ў чэмпіянаце, то рашэнне будзе прымаць ужо непасрэдна ЛФФ.

Раней пра магчымы нядопуск беларусаў заявілі і ў Латвійскай федэрацыі футбола.

Літва разам з Латвіяй у студзені-лютым 2026 года арганізуе чэмпіянат Еўропы па футзале. Матчы пройдуць у Каўнасе і Рызе. Лёсаванне групаў і дзе павінна гуляць кожная зборная, стане вядома ў кастрычніку.

Зборная Беларусі ўпершыню за 16 гадоў прабілася на кантынентальнае першынство. Але ці паедзе яна ў Каўнас ці Рыгу, не зразумела.

Чытайце таксама:

Кіраўнік Латвійскай федэрацыі футбола: мы не можам арганізаваць турнір з удзелам Беларусі

Зборную Беларусі па футзале могуць не пусціць на чэмпіянат Еўропы ў Літву і Латвію

Каментары да артыкула