Зяленскі заявіў пра расійскія дроны ва ўкраінскім небе пасля аб'яўлення пуцінскага перамір'я
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў у сваім тэлеграм-канале пра тое, што ў 17:15, то-бок ужо пасля аб'яўлення Уладзімірам Пуціным велікоднага перамір'я, ва ўкраінскім небе зафіксаваныя расійскія ўдарныя дроны, у сувязі з чым абвешчаная паветраная трывога.
Уладзімір Зяленскі. Фота: Jonathan Raa NurPhoto via Getty Images
«Адносна чарговай спробы Пуціна пагуляць з жыццямі людзей — цяпер па тэрыторыі Украіны шырыцца паветраная трывога. У 17:15 у нашым небе зафіксаваныя расійскія ўдарныя дроны. Украінская СПА і авіяцыя ўжо пачалі працаваць на абарону. «Шахеды» ў нашым небе — гэта сапраўднае стаўленне Пуціна да Вялікадня і да жыцця людзей», — адзначыў Уладзімір Зяленскі.
Таксама ён, спасылаючыся на даклад галоўнакамандуючага УСУ Аляксандра Сырскага, заявіў пра працяг актыўнасці і захаванне пазіцый украінскай арміяй у расійскай Курскай вобласці і прасоўванне ды павелічэнне зоны кантролю ў Белгарадскай.
Чытайце таксама:
Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е
Трамп: ЗША адмовяцца ад удзелу ў перамовах, калі Расія ці Украіна сарвуць здзелку
Украіна і Расія правялі перад Вялікаднем буйны абмен ваеннапалоннымі
Расія ўдарыла па Харкаву балістыкай з касетнымі боепрыпасамі: колькасць параненых расце