У Чэрвені пад машыну трапіла нецвярозая раварыстка
У чэрвені ўвечары 18 красавіка на вуліцы Маякоўскага адбылося ДТЗ з удзелам п'янай раварысткі, чый узровень алкаголю ў крыві перавысіў усе дапушчальныя нормы.
Паводле інфармацыі УУС Мінскага аблвыканкама, 33-гадовая кіроўца Renault Megan Scenic рухалася па галоўнай дарозе, а 45-гадовая мясцовая жыхарка выехала на электраровары Ecoliner Wind з другаснай вуліцы. У выніку адбылося сутыкненне, пасля якога нецвярозую раварыстку з траўмамі шпіталізавалі.
Алкатэстар засведчыў у кіроўцы ровара ў крыві 3,1 праміле алкаголю — гэта больш чым 10 разоў вышэй за дапушчальную норму для кіроўцаў (0,29 праміле). Гэта цяжкая форма алкагольнага ап'янення.
Раней пацярпелая ўжо прыцягвалася да адказнасці за парушэнні ПДР.