Кітай паспяхова выпрабаваў няядзерную вадародную бомбу
Бомбу распрацаваў ключавы кітайскі гулец у галіне сістэм падводнай зброі.
Ілюстрацыйнае фота: Ng Han Guan — Pool/Getty Images
Кітайскія вучоныя паспяхова выпрабавалі бомбу на аснове вадароду без ядзерных кампанентаў. Пра гэта пішацца ў сакавіцкім артыкуле часопіса Journal of Projectiles, Rockets, Missiles and Guidance, паведамляе South China Morning Post.
Бомба вагой два кілаграмы стварыла агністы шар, тэмпература якога перавышала 1000 градусаў па Цэльсію, ён захоўваўся на працягу больш за дзве секунды — у 15 разоў даўжэй, чым пры выбуху ў тратылавым эквіваленце.
Бомбу распрацаваў 705-ы навукова-даследчы інстытут Кітайскай дзяржаўнай суднабудаўнічай карпарацыі (CSSC). Ён з'яўляецца ключавым гульцом у галіне сістэм падводнай зброі.