БЕЛ Ł РУС

Пад Жодзінам будуюць прыёмнік для фекалій з Мінска. Мясцовыя супраць, але пратэставаць ім не даюць

21.04.2025 / 19:28

Nashaniva.com

Усяго за сем кіламетраў ад Жодзіна, побач з вёскай Востраў, не пытаючыся мясцовых жыхароў пачалі будаўніцтва сажалкі-назапашвальніка для каналізацыйных адкідаў з Мінска, піша Ex-press.live. Людзі абурыліся і патрабуюць правесці грамадскае абмеркаванне праекта, але ўлады спробы арганізавацца жорстка перапыняюць. 

На месцы будаўніцтва. Скрыншот з відэа

У Смалявіцкім раёне, непадалёк ад Жодзіна, паскоранымі тэмпамі вядзецца будаўніцтва сажалкі-назапашвальніка №19. Гэта аб'ект, куды плануецца штодня вывозіць адкіды з мінскіх ачышчальных каналізацыйных збудаванняў. Гэта тэхнічны аб'ект, ад якога, па словах мясцовых жыхароў, будзе невыносна смярдзець.

Пра планы ўладаў людзі даведаліся выпадкова. Іх трывожыць, што не было ніякіх грамадскіх абмеркаванняў і іх проста паставілі перад фактам.

@alexeidomoracki #беларусь #рекомендации #стройка #жодино #экология ♬ оригинальный звук - Алексей Доморацкий

Пры гэтым да мікрараёна «Кавальскі» ў Жодзіне ад месца будаўніцтва — 5,4 км, да бальніцы (12-ы мікрараён) — 6 км, да водазабору «Паўночны», адкуль жыхары Жодзіна атрымліваюць пітную ваду, — каля 5 км. Да свідравін, якія сілкуюць раён, — 4 км. А побач з будпляцоўкай, за 500 метраў, цячэ рэчка Бродня, якая ўпадае ў Бярэзіну.

@alexeidomoracki #рекомендации #экология #беларусь #жодино ♬ оригинальный звук - Алексей Доморацкий

Аб'ект з назвай «Сажалка-19» раней хацелі пабудаваць у Пухавічах і ў Маладзечне. Там мясцовыя жыхары ўрэшце змаглі адстаяць сваё права дыхаць чыстым паветрам. Але ў жыхароў Жодзіна, падобна, шанцаў на гэта значна менш, піша Ex-press.live.

Гараджане стварылі тэлеграм-чат і пачалі збіраць подпісы супраць будаўніцтва. Людзі прыходзілі ў крамы, ставілі подпісы, абмяркоўвалі, як яшчэ можна паўплываць.

Але як толькі пайшоў збор подпісаў, у працэс умяшаліся сілавікі.

Пайшлі загады зверху па крамах: спыніць збор подпісаў. На Стадзедаўскі рынак у Жодзіне прыехала міліцыя і канфіскавала ўсе бланкі. Тэлеграм-чат, дзе вялося абмеркаванне і да якога паспелі далучыцца больш чым 1500 чалавек, быў закрыты, а паведамленні ў ім — выдаленыя. 

Чытайце таксама:

Упершыню дадаткова абмежавалі наведванне на Радаўніцу могілак у зоне адчужэння на мяжы з Украінай

На Гомельшчыне загінуў трохвекавы дуб-волат

«Англічанка» шкодзіць! Батанікі папярэдзілі пра новы інвазіўны від, ад якога няма ратунку

Чаму на Беларусі насамрэч няма 700-гадовых дубоў і як старажытная архітэктура дапамагае батанікам

Каментары да артыкула