Памёр расійскі скульптар Зураб Цэрэтэлі
Яму быў 91 год.
Памёр Зураб Цэрэтэлі. Пра смерць мастака паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на яго памочніка.
Ён быў аўтарам больш за 5000 твораў жывапісу, графікі, скульптуры, манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (фрэскі, мазаікі, пано) і інш. Як мастак-манументаліст аформіў шэраг буйных устаноў, сярод якіх Ленінскі мемарыял ва Ульянаўску, курортны гарадок у Адлеры, парк «Рыўера» ў Сочы, Палац прафсаюзаў у Тбілісі, Новая сцэна Вялікага тэатра ў Маскве і інш.; як скульптар стварыў мноства манументаў, сярод іх «Дружба назаўжды» ў Маскве, «Дабро перамагае зло» перад будынкам ААН у Нью-Ёрку, «Нараджэнне новага чалавека» ў Севільі, «Разбурыць сцяну недаверу» ў Лондане, Помнік Зоі Космадзям’янскай у Рузе ды інш.