БЕЛ Ł РУС

Улады Латвіі абавяжуць беларусаў паведамляць пра ўезд у краіну з тэрыторыі Шэнгенскай зоны

24.04.2025 / 13:9

Nashaniva.com

Улады Латвіі абавяжуць грамадзян Расіі і Беларусі паведамляць пра ўезд у краіну з тэрыторыі Шэнгенскай зоны. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Латвіі Рыхард Казлоўскіс, паведамляе тэлерадыё LSM.

«Уязджаючы праз Шэнгенскую зону [ў Латвію], грамадзяне Расіі і Беларусі будуць абавязаны запоўніць заяву пра сваё знаходжанне ў Латвіі», — сказаў ён.

Кіраўнік МУС адзначыў, што колькасць выдадзеных грамадзянам РФ шэнгенскіх турыстычных віз у 2024 годзе вырасла ў параўнанні з 2023-м, што «выклікае трывогу» ў Рыгі.

«На мой погляд, гэта пагроза ўнутранай бяспецы [Латвіі]», — дадаў Казлоўскіс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула