Ад Беларусі на пахаванне Папы Рымскага паедзе Ігар Сергеенка
Лукашэнка даручыў прысутнічаць на пахаванні ў Ватыкане былому кіраўніку сваёй адміністрацыі Ігару Сергеенку, які цяпер займае пасаду спікера Палаты прадстаўнікоў.
Ігар Сергеенка
У дэлегацыю ад Лукашэнкі таксама ўвойдзе пасол пры Святым Прастоле і часовы павераны ў справах у Італіі Кірыл Пятроўскі.
Праўда, праблемай можа стаць тое, што з З лістапада 2020 года Ігар Сергеенка знаходзіцца ў санкцыйным спісе Еўрасаюза.
Развітанне з памерлым Папам Рымскім Францішкам пройдзе 26 красавіка ў Ватыкане.
Чытайце таксама:
У Ватыкане пачалося развітанне з Папам Францішкам
Ватыкан назваў дату пахавання Папы Францішка
«З адзіным надпісам: Franciscus». Ватыкан апублікаваў завяшчанне памерлага Папы