БЕЛ Ł РУС

З 1 мая павялічацца дапамогі па доглядзе за дзецьмі

25.04.2025 / 17:3

Nashaniva.com

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны паведаміла, што з 1 мая па 31 ліпеня 2025 года ў Беларусі вырастуць памеры дапамог, звязаных з нараджэннем і выхаваннем дзяцей.

Аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці складзе 4625,8 рубля — гэта 10 бюджэтаў пражытковага мінімуму (БПМ).

Пры нараджэнні другога і наступных дзяцей сума будзе 6476,12 рубля, або 14 БПМ.

Таксама жанчыны, якія сталі на ўлік у медыцынскіх установах да 12 тыдняў цяжарнасці, атрымаюць адначасовую дапамогу ў 462,58 рубля (100% БПМ).

Штомесячная дапамога сем'ям, дзе выхоўваецца дзіця да 3 гадоў, а таксама ёсць дзеці ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў, складзе 231,29 рубля (50% БПМ).

Для асобных катэгорый сем’яў:

Што тычыцца дапамог па доглядзе за дзецьмі-інвалідамі да 18 гадоў:

Акрамя таго, штомесячная дапамога для дзяцей з ВІЧ-інфекцыяй да 18 гадоў складзе 323,81 рубля.

Чытайце таксама:

Сярэдні заробак чыноўнікаў на 20,9% перавышае сярэднія заробкі па краіне

Сярэдняя беларуская сям'я траціць у месяц амаль 2500 рублёў

Лукашэнка даручыў Пяткевіч арганізаваць нарады з асноўнымі структурамі ў краіне

Каментары да артыкула