Трамп запатрабаваў ад Зяленскага неадкладна падпісаць пагадненне аб нетрах
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у свежым допісе ў сваёй сацсетцы Truth Social заявіў, што Украіна ўжо зацягнула падпісанне на тры тыдні.
Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla/Getty Images
«Украіна на чале з Уладзімірам Зяленскім не падпісала канчатковыя дакументы па вельмі важным пагадненні аб рэдказямельных элементах са Злучанымі Штатамі. Яно спазнілася як мінімум на тры тыдні. Спадзяюся, яно будзе падпісанае неадкладна», — заявіў Трамп.
Таксама ён дадаў, што
«праца над агульным мірным пагадненнем паміж Расіяй і Украінай ідзе гладка. Поспех, здаецца, яшчэ наперадзе!»
Чытайце таксама:
Украіна без Крыма, але з Запарожскай АЭС. Reuters апублікавала поўны спіс мірных прапаноў Трампа
Орбан: Трамп часта пытаецца, калі Венгрыя выйдзе з Еўрасаюза
Трамп назваў «вялікай саступкай» Пуціна адмову захопліваць усю Украіну