Свет2222

Украіна без Крыма, але з Запарожскай АЭС. Reuters апублікавала поўны спіс мірных прапаноў Трампа

Агенцтва Reuters атрымала поўны змест мірнага плана прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які амерыканскі спецпрадстаўнік Стыў Уіткаф прадставіў на перамовах з Украінай. Журналісты адзначылі, што публікуюць дакумент без зменаў. Ён утрымлівае выразныя ўмовы, якія з'яўляюцца «канчатковай прапановай» Вашынгтона для абодвух бакоў.

Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images

У першую чаргу Злучаныя Штаты выступаюць за ўстанаўленне пастаяннага спынення агню паміж Расіяй і Украінай, а таксама за неадкладны пачатак перамоваў па яго практычным укараненні. Украіна атрымае «надзейныя гарантыі бяспекі» і магчымасьць далучэньня да Еўрасаюза, але не будзе мець права на ўступленне ў НАТА.

Па тэрытарыяльных пытаннях ЗША дэ-юрэ прызнаюць расійскі кантроль над Крымам, а таксама дэ-факта прызнаюць расійскі кантроль над Луганскай вобласцю і часткамі Данецкай, Запарожскай і Херсонскай абласцей.

У той жа час прадугледжваецца, што Украіна вяртае часова акупаваныя тэрыторыі Харкаўскай вобласці. Таксама яна вяртае кантроль над Запарожскай атамнай электрастанцыяй праз амерыканскі кантроль і кіраванне станцыяй — электраэнергія з яе размяркоўваецца паміж абодвума бакамі.

Паводле дакумента, Украіна яшчэ атрымлівае кантроль над Кінбурнскай касой і бесперашкодны доступ да Дняпра.

Адносна эканамічнай часткі, згодна з планам, прадстаўленым Уіткафам, прадугледжана заключэнне пагаднення аб эканамічным партнёрстве паміж ЗША і Украінай, а таксама аднаўленне фінансавай падтрымкі для пасляваеннага аднаўлення краіны.

Акрамя гэтага, планам прадугледжана зняцце санкцый, уведзеных супраць Расіі з 2014 года. Таксама гаворка ідзе пра будучае эканамічнае супрацоўніцтва паміж ЗША і Расіяй, у прыватнасці ў энергетыцы і іншых галінах прамысловасці.

Каментары22

  • Андрусь
    25.04.2025
    Якія канкрэтна гарантыі бяспекі даюць ЗША ? Аказваецца ніякіх ! Ужо забыліся пра гарантыі 1994 !
    Лапідарны Трамп патрабуе каб Украіна а потым ЗША прызналі анэксію Крыму . Гэта поўнасцю супярэчыць міжнароднаму праву і падбухторвае для новых агрэсій па ўсяму свету.
  • Filipp
    25.04.2025
    Карціна маслам! , "Фантазёр, ты меня называла"© Тут справа сур'ёзная, калі вайна ўжо праіграная, трэба думаць як лепей за ўсё падпісаць мірную дамову.
  • .
    25.04.2025
    "калі вайна ўжо праіграная"
    Звычайна пуцінскі прапагандыст нібыта беларус Піліп быў больш асцярожным, а тут выкрыўся цалкам.
    Сабой гандлюй, а не чужой краінай.

Цяпер чытаюць

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі28

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх крамах з’явілася марожанае са смакам дранікаў. Спадабалася не ўсім3

«Працаваў на будоўлі па 10—12 гадзін на дзень». Сябры — пра былога палітвязня Дзяніса Сакалоўскага, які памёр у Берліне6

Менеджара буйной IT-кампаніі асудзілі па абвінавачанні ва ўдзеле ў пратэстах і «садзейнічанні экстрэмізму»1

У Смаргоні 14‑гадовая дзяўчынка, каб не ісці на кантрольную, наглыталася 20 таблетак парацэтамолу і трапіла ў бальніцу2

Узброеная група на катары пад сцягам ЗША зладзіла перастрэлку з памежнікамі Кубы. Чацвёра загінулі1

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў31

У Мінску запусцілі сэрвіс з уцэненай ежай з кафэ. Якія там зніжкі?5

Трамп у размове з Зяленскім сказаў, што хоча, каб вайна скончылася як мага хутчэй, напрыклад, праз месяц10

У Францыі да гатычнага сабора ХII стагоддзя зрабілі бетонную прыбудову. Рэакцыя неадназначная13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі28

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць