БЕЛ Ł РУС

Паўфінал Лігі чэмпіёнаў могуць перанесці з-за адключэння электрычнасці ў Іспаніі

29.04.2025 / 7:51

Nashaniva.com

Матч 1/2 фіналу Лігі чэмпіёнаў паміж «Барселонай» і «Інтэрам» могуць перанесці з-за адключэння электрычнасці ў Іспаніі, паведамляе Спорт-Экспресс са спасылкай на El Desmarque.

Паводле крыніцы, міланскі клуб мае намер прыбыць у Барселону сёння днём, але іх паездка можа быць пад пагрозай з-за прыпынення авіязлучэння.

Матч «Барселона» — «Інтэр» запланаваны на сераду, 30 красавіка. Пачатак — а 22:00 па мінскім часе. Адпаведна, пад пагрозай пераносу і гульня 1/2 фіналу Лігі Еўропы «Атлетык» Більбаа — «Манчэстэр Юнайтэд», што павінна прайсці 1 мая ў Краіне баскаў.

У другім паўфінале Лігі чэмпіёнаў сёння згуляюць у Лондане «Арсенал» і ПСЖ.

Адключэнне электраэнергіі адбылося 28 красавіка ў гарадах Іспаніі, Францыі, Партугаліі. У Мадрыдзе з-за гэтага быў адменены гульнявы дзень на тэнісным турніры, у якім бярэ ўдзел Арына Сабаленка.

Чытайце таксама:

«Баюся, ноччу могуць пачацца марадзёрствы». Беларусы Іспаніі і Партугаліі расказалі, як перажываюць глабальны блэкаўт

У Іспаніі праз адсутнасць электрычнасці аб'явілі надзвычайнае становішча, сітуацыя застаецца складанай

У Іспаніі і Партугаліі аднаўляюць падачу электраэнергіі і шукаюць прычыну маштабнага блэкаўту

Прычынай аварыі на еўрапейскіх электрасетках магла стаць рэдкая атмасферная з'ява

Каментары да артыкула