БЕЛ Ł РУС

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы

29.04.2025 / 8:43

Nashaniva.com

Пра гэта паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда.

Паліна Шарэнда-Панасюк. Скрын відэа: malina_by / YouTube

«Учора стала вядома, што супраць маёй жонкі Паліны Шарэнды-Панасюк лукашысты завялі новыя крымінальныя справы па арт. 422 і 361 (ухіленне ад нагляду і заклікі да санкцый»). Таксама адбыліся допыты родных Паліны», — напісаў Андрэй у сваім фэйсбуку.

Нагадаем, што Паліна Шарэнда-Панасюк выйшла на волю ў лютым 2025 года пасля чатырох гадоў зняволення. Яна была арыштаваная ў пачатку студзеня 2021 года і першапачаткова асуджаная на два гады, але потым ёй двойчы дадавалі па году зняволення, а затым некалькі месяцаў трымалі ў СІЗА. Па вызваленні яна выехала з Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула