БЕЛ Ł РУС

У Беларусь прыедзе генсак Кампартыі В'етнама

29.04.2025 / 19:17

Nashaniva.com

Генеральны сакратар ЦК Кампартыі В'етнама То Лам у маі прыляціць у Беларусь, паведаміў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзім Іпатаў падчас свайго візіту ў В'етнам.

Генеральны сакратар ЦК Кампартыі В'етнама То Лам. Фота: Wikimedia Commons

Іпатаў заявіў, што супрацоўніцтва з В'етнамам з'яўляецца прыярытэтам у знешняй палітыцы Беларусі ў азіяцкім рэгіёне.

«Чакаецца, што візіт генеральнага сакратара ЦК Кампартыі В'етнама То Лама ў Беларусь у маі і падпісанне сумеснай заявы і дарожнай карты на 2025-2027 гады нададуць новы імпульс двухбаковым кантактам і павысяць статус міждзяржаўных адносін», — прыводзіць словы Іпатава прэс-служба Палаты прадстаўнікоў.

Паводле яго слоў, за апошняе дзесяцігоддзе тавараабарот Беларусі і В'етнама вырас больш чым утрая. Развіццю супрацоўніцтва мае спрыяць і адкрыццё прамых авіязносін паміж краінамі.

Чытайце таксама:

В'етнам і Беларусь заявілі пра адмену віз

Беларусь шукае работнікаў у В'етнаме. Вось чаму пакуль нічога не атрымалася

Куды небяспечна ехаць беларусам, якіх на радзіме пераследуюць за палітыку КАРТЫ

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА

Каментары да артыкула