Грамадства1414

Куды небяспечна ехаць беларусам, якіх на радзіме пераследуюць за палітыку КАРТЫ

Пасля затрымання былога каліноўца Васіля Верамейчыка ў В'етнаме многія задаюцца гэтым пытаннем. Ці можна беларусам, якія пакінулі радзіму праз пагрозу палітычнага пераследу, ехаць на адпачынак, напрыклад, у Турцыю і Індыю? Прыводзім падрабязныя карты.

Рэкамендацыі пра тое, якія краіны можна наведваць беларускім эмігрантам у зоне рызыкі, сабраныя на сэрвісе pashpart.org. Ён створаны пры патрымцы дэмсілаў. Парады даюцца на аснове аналізу адкрытай і даступнай інфармацыі пра пагадненні, заключаныя паміж Беларуссю і Расіяй ды іншымі краінамі, імавернасць арышту грамадзян Беларусі і далейшай экстрадыцыі, а таксама бягучыя адносіны паміж урадамі іншых краін і рэжымамі ў Беларусі і Расіі.

Прыводзім спіс краін, якія небяспечна наведваць беларусам, якія могуць пераследавацца за палітыку.

У Еўропе гэта:

  • Беларусь
  • Прыднястроўе (непрызнаная рэспубліка)
  • Расія
  • Сербія

У Азіі гэта:

  • Абхазія (непрызнаная дзяржава)
  • ААЭ
  • Афганістан
  • Азербайджан
  • В'етнам
  • Емен
  • Індыя
  • Іран
  • Ірак
  • Казахстан
  • Камбоджа
  • Кітай
  • Кыргызстан
  • Лаос
  • Ліван
  • М'янма
  • Непал
  • Пакістан
  • Палестына
  • Паўднёвая Асеція (непрызнаная дзяржава)
  • Паўночная Карэя
  • Саудаўская Аравія
  • Сірыя
  • Таджыкістан
  • Туркменістан
  • Узбекістан

У Афрыцы небяспечнымі для палітычных актывістаў лічацца наступныя краіны:

  • Буркіна-Фасо
  • Замбія
  • Зімбабвэ
  • Малі
  • Нігер
  • Эсваціні

Для Паўночнай Амерыкі:

  • Гаіці
  • Куба

У Паўднёвай Амерыцы ў зоне рызыкі толькі Венесуэла.

У Аўстраліі і Акіяніі ўсе краіны лічацца бяспечнымі для палітычных актывістаў.

Ёсць яшчэ шэраг краін, якія патэнцыйна ў зоне рызыкі і куды не рэкамендуюць ездзіць тым, на каго распачатая крымінальная справа за палітыку.

У Еўропе гэта Боснія і Герцагавіна.

У Азіі:

  • Аман
  • Арменія
  • Бахрэйн
  • Бруней
  • Ганконг
  • Грузія
  • Іарданія
  • Інданезія
  • Катар
  • Макаа
  • Малайзія
  • Мальдывы
  • Манголія
  • Тайланд
  • Турцыя
  • Філіпіны
  • Шры-Ланка

У Афрыцы:

  • Алжыр
  • Ангола
  • Егіпет
  • Кот-Д'Івуар
  • Марока
  • Намібія
  • ПАР
  • Сенегал
  • Туніс

У Паўночнай Амерыцы:

  • Дамініканская Рэспубліка
  • Мексіка
  • Нікарагуа

Каментары14

  • Быўшая бабарыканка
    21.11.2024
    Ня бачу Летуву ў спіску
  • user
    21.11.2024
    В Венгрии точно безопасно?))
  • Ад Рэд.
    21.11.2024
    ., абнавілі карту Еўропу

Цяпер чытаюць

«Продкі вадзілі сяброўства са Скірмунтам». Беларус склаў радавод, які ўжо налічвае 1900 чалавек — як у яго атрымалася?

«Продкі вадзілі сяброўства са Скірмунтам». Беларус склаў радавод, які ўжо налічвае 1900 чалавек — як у яго атрымалася?

Усе навіны →
Усе навіны

93 прыгарадныя аўтобусы не даехалі да канцавога пункта маршруту, у 43 выпадках маршруты былі адмененыя

Лукашэнка і Коля выйшлі прыбіраць снег25

13‑гадовага хлопчыка збілі з ног падлеткі, што каталіся на цюбінгу. У яго шматлікія траўмы

У Мінску расчышчалі двор і адкапалі труп мужчыны1

«Мне не патрэбна міжнароднае права — у мяне няма намеру прычыняць людзям шкоду». Трамп патлумачыў, навошта яму Грэнландыя2

Жонка палітвязня напісала, што яе мужа яшчэ не вызвалілі. Джон Коўл ёй адказаў2

Актывіст з Беластока, які цішком вярнуўся ў Беларусь, быў у кіраўніцтве «Народнай грамады»6

У Віцебску снегапад пашкодзіў дах футбольнага манежа

На выходных таксама будзе снег, а потым пахаладанне да мінус 26°С3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Продкі вадзілі сяброўства са Скірмунтам». Беларус склаў радавод, які ўжо налічвае 1900 чалавек — як у яго атрымалася?

«Продкі вадзілі сяброўства са Скірмунтам». Беларус склаў радавод, які ўжо налічвае 1900 чалавек — як у яго атрымалася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць