БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Індыі адмяніў візіт у Маскву на Парад Перамогі

30.04.2025 / 12:32

Nashaniva.com

Прычына, напэўна, у эскалацыі абстаноўкі паміж Індыяй і Пакістанам у апошнія дні.

Прэм'ер Індыі Нарэндра Модзі. Скрын відэа прэс-службы Зяленскага

Пры гэтым прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі не прыедзе, хоць яго краіна і будзе прадстаўленая.

«Лідар Індыі не прыедзе, Індыя будзе прадстаўлена не на найвышэйшым узроўні», — дадаў Пяскоў.

Прычына, напэўна, у эскалацыі абстаноўкі паміж Індыяй і Пакістанам у апошнія дні. Так, міністр інфармацыі спрагназаваў магчымасць пачатку вайны паміж краінамі ў найбліжэйшыя дні.

Разам з тым чакаецца візіт у Маскву на Парад Перамогі кіраўніка Кітая Сі Цзіньпіна.

Возьме ўдзел у мерапрыемстве, напэўна, і Аляксандр Лукашэнка. Парад Перамогі ў Мінску пройдзе вечарам 9 мая.

Чытайце таксама:

У Пакістане заявілі, што Індыя збіраецца на іх напасці цягам 24-36 гадзін

Пакістан заявіў пра непазбежнасць вайны з Індыяй і прыгразіў выкарыстоўваць ядзерную зброю

Каментары да артыкула