Свет44

Пакістан заявіў пра непазбежнасць вайны з Індыяй і прыгразіў выкарыстоўваць ядзерную зброю

Пакістан чакае немінучага ваеннага ўварвання з боку Індыі. Пра гэта заявіў міністр абароны гэтай краіны Хаваджа Мухамад Асіф у інтэрв'ю Reuters, падкрэсліўшы, што Ісламабад ужо ўзмацніў сваё войска.

Фота: Nasir Kachroo/NurPhoto via Getty Images

«Мы нарасцілі нашы сілы, паколькі ўварванне Індыі стала непазбежным. У гэтай сітуацыі неабходна было прыняць стратэгічныя рашэнні, і яны былі прынятыя», — паведаміў Асіф.

Міністр адзначыў, што індыйская рыторыка становіцца ўсё больш агрэсіўнай. Паводле яго слоў, пакістанскія вайскоўцы ўжо праінфармавалі ўрад пра высокую рызыку нападу з боку Індыі.

Пры гэтым Асіф адмовіўся ўдакладніць, якія менавіта абставіны, на яго думку, сведчаць пра непазбежнасць уварвання. Ён падкрэсліў, што Пакістан, які знаходзіцца ў стане павышанай баявой гатоўнасці, разглядае магчымасць прымянення ядзернай зброі ў выпадку ўзнікнення «пагрозы існаванню дзяржавы».

«Мы паведамілі пра сітуацыю нашым сябрам у Персідскім заліве і Кітаі, а таксама праінфармавалі Вялікабрытанію, ЗША і іншыя краіны», — удакладніў Асіф.

Паводле яго, некаторыя дзяржавы Персідскага заліва ўжо пачалі перамовы з абодвума бакамі канфлікту, аднак канкрэтныя краіны ён не назваў.

Абвастрэнне пакістанска-індыйскіх адносін пачалося пасля таго, як 22 красавіка 26 чалавек загінулі і 17 атрымалі раненні ў выніку нападу невядомых баевікоў у кантралюемай Нью-Дэлі частцы штата Кашмір мінулага аўторка. Індыя ўсклала адказнасць за напад на Пакістан, абвясціўшы яго актам тэрарызму. У той жа час Пакістан лічыць, што гэта сама Індыя арганізавала напад «пад чужым сцягам», каб мець зачэпку для нападу на Пакістан.

Каментары4

  • Готовь новую сделку
    28.04.2025
    А сколько ресурсов у Индии, мама не горюй. Одни сокровища Агры чего стоят.
  • .
    28.04.2025
    Не той час, каб заключаць пагадненні (наконт мігрантаў, у тым ліку) з адной з ваюючых старон.
  • Так
    28.04.2025
    ., асабліва калі ваюючыя бакі збіраюцца кідацца ядзерным бомбамі.
    Тут можна пад такі замес трапіць. Што ніякі геапалітычны шпагат не выратуе.

Цяпер чытаюць

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская турыстка стала паводзіць сябе як трохгадовае дзіця: яна курыць расчоску і п'е ласьён4

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

Ізраіль пачаў наступ на горад Газа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць