Палата прадстаўнікоў прыняла законапраект аб амністыі
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 30 красавіка прынялі ў двух чытаннях законапраект «Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», паведамляе прэс-служба ПП НС.
Фота ілюстрацыйнае
Паводле папярэдніх звестак, амністыю мяркуецца ўжыць у дачыненні да 7 630 асуджаных.
Асноўнымі ўмовамі для яе прымянення з'яўляюцца «поўнае пакрыццё шкоды (стратаў), нанесенай злачынствам», а таксама «станоўчая характарыстыка асобы ў перыяд адбыцця пакарання».
Як і папярэднія амністыі, на палітзняволеных яна распаўсюджвацца не будзе.
Чытайце таксама:
Шпакоўскі: Амністыя-2025 да палітвязняў прымяняцца не будзе
Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі