БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка ўзнагародзіў мытнікаў, якія вылучыліся ў гісторыі з найбуйнейшай партыяй выбуховых рэчываў

30.04.2025 / 18:44

Nashaniva.com

Польскія памежнікі сцвярджаюць, што ніякую выбухоўку праз мяжу не правозілі.

Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў мытнікаў, якія, паводле афіцыйнай версіі, у пачатку красавіка затрымалі на мяжы 580 кілаграмаў выбухоўкі. Яе, як сцвярджаюць беларускія ўлады, везлі з Польшчы ў расійскі Пяцігорск для арганізацыі тэракту.

Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы» атрымалі старшы інспектар аддзела правядзення аперацый мытнага кантролю Брэсцкай мытні Дзмітрый Ваўчковіч і старшы інспектар аддзела мытных аперацый і кантролю №1 мытнага паста «Варшаўскі мост» Брэсцкай мытні Дар'я Савіч.

Падзяка Лукашэнкі абвешчаная галоўнаму эксперту мытнай лабараторыі Дзяржаўнага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Кірылу Крыжному і начальніку аддзела мытных аперацый і кантролю мытнага паста «Варшаўскі мост» Брэсцкай мытні Аляксею Кулыгіну.

Пра затрыманне найбуйнейшай у гісторыі Беларусі партыі выбухоўкі СМІ паведамілі 6 красавіка. Мытнікі праверылі падазроны мікрааўтобус і знайшлі ў ім тайнік. Кіроўца машыны Яўген Манько расказаў прапагандыстам, што пераганяў бус у Пяцігорск нейкаму Аліму па просьбе знаёмага з Эстоніі Рамана.

Польскія службы назвалі навіну прапагандай і заявілі, што ніякую выбухоўку праз мяжу ніхто не перавозіў.

Чытайце таксама:

Кіроўца машыны з выбухоўкай паведаміў, што вёз яе ў Пяцігорск нейкаму Аліму

У Беларусь спрабавалі ўвезці найбуйнейшую ў гісторыі краіны партыю выбухоўкі — 580 кг

На БТ паказалі затрыманага кіроўцу, які ехаў на бусе з выбухоўкай

Польскія службы адмаўляюць, што праз мяжу з Беларуссю правозілі выбухоўку

Пуцін падзякаваў Лукашэнку за затрыманне паўтоны выбухоўкі на мяжы

Крэмль не згадаў пра падзяку Пуціна Лукашэнку за затрыманне выбухоўкі на мяжы

Каментары да артыкула