Грамадства11

Кіроўца машыны з выбухоўкай паведаміў, што вёз яе ў Пяцігорск нейкаму Аліму

У справе аб нібыта перавозцы праз польска-беларускую мяжу 580 кілаграмаў выбухоўкі з'явіліся новыя фігуранты. Затрыманы кіроўца машыны Яўген Манько паведаміў у сюжэце «Беларусь 1», што канцавым атрымальнікам гэтага грузу меўся быць нейкі Алім з расійскага горада Пяцігорска.

Фота: customs_bel / Telegram

«Я займаюся перавозкай аўтамабіляў з Еўропы ў Расію і Беларусь. Да мяне звярнуўся таварыш з Эстоніі, Раман, з якім я даўно супрацоўнічаю. Ніякіх падазрэнняў не было — я перавозіў для яго і тэхніку, і машыны.

Ён сказаў, што трэба даставіць аўтамабіль з Тэрэспаля ў Пяцігорск для заказчыка па імі Алім. Я з Алімам не меў зносіны, мая задача — даставіць машыну на мытны пост, перадаць яе і з'ехаць.

Адзінае, што ведаў: нейкі Іван займаўся пераробкай аўтамабіля. Машына была не проста грузавая, а пераабсталяваная ў аўтадом», — паведаміў Яўген Манько ў эфіры канала «Беларусь 1».

Раней паведамлялася, што бус Mercedes на малдаўскіх нумарах прыехаў у Беларусь з боку Польшчы 2 красавіка. Яго пераганялі з Літвы ў Расію. На гэтай машыне нібыта спрабавалі ўвезці найбуйнейшую ў гісторыі краіны партыю выбухоўкі — 580 кілаграмаў. 

У той жа час польскія службы ставяцца да гэтай інфармацыі скептычна, называючы яе «прапагандысцкімі высілкамі рэжыму». 

«Мы не каментуем матэрыялаў, што публікуюць службы Беларусі, разглядаючы іх як элементы дэзынфармацыі», — заявіў, у прыватнасці, прэс-сакратар Надбужанскага аддзела Памежнай аховы Польшчы, у які ўваходзіць пераход у Тэрэспалі, Дарыюш Сяніцкі.

Каментары1

  • Саламон
    09.04.2025
    Выглядае так, што спектакль з бусам рыхтаваўся КДБ у апошні момант, надта хутка, без старанна падрыхтаванай легенды, але з мэтай абавязкова паспець да прыезду Турчына ў Маскву. Разлік быў на тое, што Крэмль заглыне гэту абракадабру і дасць каманду расейскай прапагандзе падхапіць тэму і стварыць прывабную для Крамля версію. А Турчыну ў якасці падзякі за "абарону саюзнай дзяржавы" атрымаецца здабыць у Крамлі жывых грошаў, бо апошнія візіты Лукашэнкі в Маскву нічога істотнага не прынеслі. Ну нельга ж ліць поспехам чарговую адтэрміноўку расейскіх крэдытаў, якія адразу ж ніколі вяртаць не планавалася. У Крамлі ўсё зразумелі, таму на першы погляд вельмі перспектыўную тэму "падрыхтоўкі ўкраінскімі спецслужбамі крывавага тэракта" праігнаравалі, а грошаў Турчыну не далі. Гісторыя з бусам не "ўзляцела" і амаль што адразу ж ператварылася у валізку без ручкі: нібыта затрымана звыш за паўтоны выбухоўкі (рэкорд!), а з які бок разганяць гэту гісторыю далей - у Менску не разумеюць. Таму тое, што кажа "Манько" ў інтэрв'ю прапагандыстам не паддаецца аніякаму лагічнаму аналізу і ужо пачынае нагадваць гісторыю з перахопам перамоў Ніка і Майка.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка раскрытыкаваў птушкафабрыкі за парушэнне санітарных нормаў. А сам хадзіў па адной з іх з Умкам

Лукашэнка раскрытыкаваў птушкафабрыкі за парушэнне санітарных нормаў. А сам хадзіў па адной з іх з Умкам

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў16

Туск у Капенгагене заклікаў еўрапейскіх лідараў усвядоміць, што вайна ўжо ідзе6

Ілан Маск анансаваў стварэнне канкурэнта Вікіпедыі6

Па Новай Баравой ходзіць мужчына, які пастаянна мяняе абліччы. Хто ён такі?9

Пуцін расказаў, колькі зарабляе Расія на продажы ЗША ўрану6

Чатырохгадовая беларуска са спісу Forbes «30 да 30» зрабіла агляд беларускіх страў і ў чарговы раз скарыла інстаграм6

Пуцін запэўніваў Еўропу, што слабасць недапушчальная12

Mark Formelle пачаў выпускаць адзенне для немаўлят

Мінскае мора пазелянела. Гэта небяспечна?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка раскрытыкаваў птушкафабрыкі за парушэнне санітарных нормаў. А сам хадзіў па адной з іх з Умкам

Лукашэнка раскрытыкаваў птушкафабрыкі за парушэнне санітарных нормаў. А сам хадзіў па адной з іх з Умкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць