БЕЛ Ł РУС

«Белпол» здабыў звесткі пра рэальную смяротнасць ад кавіду ў адной з беларускіх абласцей

30.04.2025 / 19:11

Nashaniva.com

Арганізацыя «Белпол» атрымала статыстычныя даныя аб нараджальнасці і смяротнасці ў Гродзенскай вобласці за 1991—2024 гады. Гэтыя лічбы сведчаць, што ўлады шматразова заніжалі сапраўдную колькасць смерцяў ад COVID-19 у Беларусі.

Фота ілюстрацыйнае

У 2015—2019 гадах сярэдні паказчык смяротнасці ў вобласці быў стабільным — 13,9 ‰. Але з пачаткам пандэміі (з красавіка 2020 да ліпеня 2022) смяротнасць значна ўзрасла:

Усяго за тры гады ў Гродзенскай вобласці памерла на 9890 чалавек больш, чым было б у звычайных умовах. Для параўнання, па афіцыйных даных Міністэрства аховы здароўя, ва ўсёй Беларусі ад COVID-19 памерла толькі 7118 чалавек.

Паралельна ў вобласці назіраецца істотнае зніжэнне нараджальнасці. З 2017 года яна пастаянна падае і ў 2024 годзе скарацілася ўдвая ў параўнанні з 2016 — з 13,2‰ да 6,6‰. 

У выніку па стане на 1 студзеня 2025 года колькасць насельніцтва Гродзенскай вобласці апусцілася ніжэй за 1 мільён чалавек — 984 880, што з'яўляецца найменшай колькасцю з 1960 года.

Чытайце таксама:

Праваабаронцы: У Івацэвіцкай калоніі — эпідэмія кавіду

«Захварэў? Ідзі ў храм». Андрэй Лемяшонак расказаў, як заражаў людзей на Вялікдзень 2020 года

Роўна пяць гадоў таму ў Беларусь прыйшоў каранавірус

Каментары да артыкула