БЕЛ Ł РУС

Юрась Зянковіч выехаў у Літву

30.04.2025 / 20:11

Nashaniva.com

Па інфармацыі CNN, палітвязень выехаў у Еўрасаюз разам з намеснікам памочніка дзяржсакратара ЗША Крысам Смітам.

Юрась Зянковіч

Сміт суправаджаў у Літву і папярэдніх вызваленых палітвязняў, Андрэя Кузнечыка і Алену Маўшук.

Жонка Зянковіча Алена Дзенісавец падзякавала прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, дзяржаўнаму сакратару Рубіа і іншым чыноўнікам і ініцыятывам за дапамогу ў абароне Юрася Зянковіча. Яе словы цытуе CNN:

«Я ведала, што гэты дзень настане. Спатрэбілася 1480 дзён, але ён выжыў і цяпер вяртаецца дадому — да мяне і ў Амерыку».

Пра тое, што беларускі палітвязень Юрый Зянковіч, асуджаны на 11 гадоў зняволення, выйшаў на свабоду, абвясціў дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа. CNN удакладніла, што гаворка пра Зянковіча. Акрамя беларускага грамадзянства, ён мае і амерыканскае.

Чытайце таксама:

У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек

Юрась Зянковіч больш не палітвязень? На АНТ ён прадстаўлены як «амерыканскі адвакат, палітолаг, эксперт»

Палітзняволенага Юрася Зянковіча здымалі, падобна, у гатэлі «Еўропа»

Як цяпер выглядае палітзняволены Юрась Зянковіч. Ён не ў робе, а ў цывільным касцюме

Каментары да артыкула