Грамадства55

Палітзняволенага Юрася Зянковіча здымалі, падобна, у гатэлі «Еўропа»

Мэбля мінскага гатэля — крэсла і столік — падобная да той, што ў кадры АНТ.

Від на праспект у пачатку анонсу — недалёка ад Ратушы на Нямізе, што побач з гатэлем.

Амерыканскі юрыст Юрась Зянковіч разам з іншымі фігурантамі «справы змоўшчыкаў» быў затрыманы ў красавіку 2021 года. Пасля гэтага КДБ і ФСБ заявілі, што нібыта прадухілілі замах на Лукашэнку і ягоных сыноў, а таксама аб «раскрыцці дзяржаўнага перавароту». Зянковіч — адзіны з пяці абвінавачаных па гэтай справе, хто заключыў здзелку са следствам. Ён цалкам прызнаў сваю віну.

Яго прызналі вінаватым па ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім), ч. 3 арт. 361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці). У верасні 2022 года Зянковічу прызначылі 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Праз тры месяцы палітвязня судзілі ўжо па новай крымінальнай справе. Зянковіча абвінавачвалі ў «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК). Падставай для гэтага сталі «абразлівыя каментары ў тэлеграм-канале, прызнаным экстрэмісцкім». У снежні 2022 года суд Мядзела дадаў яму яшчэ паўгода зняволення.

Тэрмін палітвязень спачатку адбываў у бабруйскай калоніі №2. Адміністрацыя калоніі прымушала палітвязня выносіць вёдры з экскрэментамі і мыць прыбіральню, а калі той адмовіўся — адпраўлялі ў ШІЗА. Палітвязень тады абвяшчаў галадоўку. Пазней Юрасю ўзмацнілі пакаранне і паводле рашэння бабруйскага суда перавялі на турэмны рэжым у Магілёў.

Па інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», у магілёўскай турме №4 яго пазбавілі перадач, таксама яму нельга было мець грошы на рахунку для «атаваркі». Да Юрася зноў пастаянна чаплялася адміністрацыя і доўгі час утрымлівала яго ў ШІЗА. Праз гэта палітвязень аб'яўляў некалькі разоў галадоўкі. Апроч усяго, ён мог камунікаваць толькі са святаром. 

У верасні 2024 года прапагандысты ўжо паказвалі фільм з удзелам Зянковіча, які ўразіў усіх тым, што палітвязень змяніўся да непазнавальнасці — схуднеў як у канцлагеры.

Каментары5

  • Немец
    17.01.2025
    Рико Кригер живодеры. Дальше объяснять?
  • ой
    17.01.2025
    Как-то слабенько, американцы за это ничего не дадут. Выпускайте 2000 заключённых и отменяйте «закон» об экстремистах.
  • Псіны
    17.01.2025
    У Зянковіча пашпарт грамадзяніна ЗША. І што б там ні брахалі, але халуйскае стаўленне лукашыстаў да паханоў - яно ў крыві. Выслужваюць сабе костку ў амерыканцаў.

Цяпер чытаюць

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С2

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С

Усе навіны →
Усе навіны

НАТА рыхтуецца да вайны ў Арктыцы2

Сакрэт, як жыць добра і пасля 90 гадоў — чалавечыя сувязі2

«Байсол» абвінаваціў Стрыжака ў адмове перадаць кантроль над юрыдычнымі асобамі ў Польшчы і ЗША22

Пры ўдары па пасажырскім цягніку на Харкаўшчыне загінулі як мінімум пяць чалавек1

У Мінскім палацы дзяцей і моладзі адкрылі імітацыю турмы13

У Светлагорскім раёне мужчына запраўляў запальнічку з газавага балончыка. Скончылася гэта кепска

Віктар Лукашэнка наведаў ААЭ з неанансаваным візітам13

Аргенцінская газета апублікавала рэцэпт беларускіх дранікаў, які палюбіўся Злучаным Штатам4

Загінуў 39‑гадовы зацяты прыхільнік Лукашэнкі — працаваў кладаўшчыком, але падпісваўся як рэжысёр8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С2

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць