Калабаранта з Новай Кахоўкі, які мацюкаўся на камеру, затрымалі за «рэабілітацыю нацызму»
У акупаванай Расіяй Новай Кахоўцы на Херсоншчыне затрымалі акупацыйнага кіраўніка, які раней праславіўся спецыфічным «віншавальным» відэа да 9 мая, паведамляе тэлеграм-канал Astra.
Скрыншот з відэа
Раней злітае відэа са спробамі Віталя Гуры запісаць віншаванне з 9 мая разышлося па сеціве. На кадрах ён з георгіеўскай стужкай на грудзях рагатаў і мацюкаўся ў камеру.
Як паведамляюць каналы «Блокнот Херсон» и «Mash на Донбассе», пасля таго калабарацыйнага чыноўніка затрымалі, пры гэтым ён нібыта спрабаваў аказаць супраціў. Цяпер Віталя Гуру правяраюць па артыкуле аб «рэабілітацыі нацызму» (ч. 3 арт. 354.1 КК РФ), пакаранне па якой складае ад 5 да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Пры гэтым ва Украіне Віталю Гуру за калабарацыянізм пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Чытайце таксама:
«Здарова, б*я». У сеціва трапіў дзіўны варыянт віншавальнага ВІДЭА акупацыйнага чыноўніка