БЕЛ Ł РУС

Казахстан будзе выдаваць «залатыя візы»

1.05.2025 / 17:37

Nashaniva.com

З такой візай можна будзе атрымаць дазвол на жыхарства на 10 гадоў.

Сталіца Казахстана Астана. Фота: wikipedia.org / Ninaras

Пра новую праграму паведамляе Міністэрства замежных спраў Казахстана.

Згодна з новымі ўмовамі, замежныя грамадзяне, якія інвеставалі не менш за 300 000 даляраў ЗША ў статутны капітал казахстанскіх кампаній або ў мясцовыя эмісійныя каштоўныя паперы, змогуць падаць электроннае хадайніцтва на афармленне інвестарскай візы. Дадзеная «залатая віза» прадугледжвае магчымасць наступнага атрымання віду на жыхарства ў Казахстане тэрмінам да 10 гадоў.

«Такія візавыя праграмы, якія атрымалі шырокае распаўсюджванне ў міжнароднай практыцы (у тым ліку ў краінах Еўропы, ЗША, ААЭ і Сінгапуры), зарэкамендавалі сябе як эфектыўны інструмент прыцягнення капіталу, тэхналогій і дзелавой актыўнасці», — піша МЗС Казахстана.

З 1 чэрвеня «залатыя візы» ўводзіць і Узбекістан.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула