БЕЛ Ł РУС

Былы чыноўнік з Бабруйска пайшоў на вайну за Расію. Паміж кантрактам і смерцю прайшло 20 дзён

3.05.2025 / 8:22

Nashaniva.com

Новы 2025 год Вадзім Наўгародскі сустрэў на фронце. А праз тры дні загінуў.

У спісе беларусаў, якія ваююць на баку Расіі ва Украіне, апублікаваным праектам «Хачу жыць», ёсць некалькі асоб, якія не пратрымаліся ў баях і месяц з часу падпісання кантракта.

Адзін з антырэкардсменаў — бабруйчанін Вадзім Наўгародскі. Ён падпісаў кантракт 14 снежня 2024 года, а 4 студзеня 2025 года ўжо загінуў.

Вадзім Наўгародскі. Фота з базы «Белпола»

Па інфармацыі BelPol, мужчына працаваў у сферы адукацыі, у прыватнасці, у профільным аддзеле адміністрацыі Ленінскага раёна ў Бабруйску, а таксама ў Бабруйскай дапаможнай школе.

Відаць, кар’ера чыноўніка скончылася з атрыманнем судзімасці: падобна, што паралельна мужчына займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю, але незаконна, за што і быў прыцягнуты ў 1997 годзе да адказнасці па 151 артыкуле КК (у тыя гады — парушэнне парадку ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці). 

Вядома, што потым Вадзім Наўгародскі працаваў у якасці сталяра-станочніка. Апошнім часам жыў у Расіі і атрымаў грамадзянства Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула