БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Украіна не можа гарантаваць бяспеку сусветных лідараў, якія прыедуць у Маскву на парад 9 мая

3.05.2025 / 12:12

Nashaniva.com

«Мы не можам несці адказнасць за тое, што адбываецца на тэрыторыі Расіі».

Уладзімір Зяленскі. Фота: Antonio Masiello, Getty Images

«Наша пазіцыя вельмі простая да ўсіх краін, якія ехалі або едуць на 9 мая: мы не можам несці адказнасць за тое, што адбываецца на тэрыторыі Расіі. Яны забяспечваюць вам бяспеку, і таму гарантыі мы вам ніякія даваць не будзем», — заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. 

Па яго словах, расійскі бок можа самастойна здзяйсняць адносна гасцей любыя дзеянні і перакладаць віну за гэта.

На парад у Маскву збіраюцца некалькі дзясяткаў кіраўнікоў краін, у тым ліку лідары Кітая, Сербіі, Венгрыі, Беларусі, Казахстана, Азербайджана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула