БЕЛ Ł РУС

Рэдкі грыб знайшлі на Брэстчыне. Ён падобны да пячонкі

4.05.2025 / 16:17

Nashaniva.com

У народзе яго з гумарам называюць «цешчын» або «воўчы язык».

Фістуліна пячоначная. Фота: Мінпрыроды

У Маларыцкім райне знайшлі месца, дзе расце рэдкі грыб фістуліна пячоначная. Ён уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі як знікаючы від, паведамляе Міністэрства прыроды.

Грыб таксама занесены ў Чырвоныя кнігі Літвы, Латвіі і Польшчы.

Такую назву — фістуліна пячоначная — грыб атрымаў за падабенства з пячонкай. 

У народзе яго з гумарам называюць «цешчын» або «воўчы язык». А англійская народная назва — «біфштэкс бедняка».

Гэты грыб расце на старых дубах. Ён паразіт і разбурае драўніну. Збіраць яго забаронена.

Чытайце таксама:

На абед падала атрутныя грыбы. Жанчыну ў Аўстраліі судзяць за забойства траіх сваякоў

Беларусы ўжо збіраюць грыбы кошыкамі

Каментары да артыкула