БЕЛ Ł РУС

Выдалены тэлеграм-канал школьнікаў, якія выступалі супраць пакістанскіх мігрантаў, прызналі «экстрэмісцкім»

5.05.2025 / 18:18

Nashaniva.com

На сайце Міністэрства інфармацыі ў абноўленым Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў з'явіліся сярод іншага тэлеграм-канал, чаты і боты суполкі «Молодёжное движение ДоЛГБ». Яна была створаная пасля таго, як з'явілася інфармацыя пра намер Лукашэнкі завезці ў Беларусь 150 000 мігрантаў.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», стваральнікі гэтай суполкі — звычайныя школьнікі. Яны лічаць сябе патрыётамі Беларусі, але падкрэсліваюць, што з'яўляюцца апалітычнымі. Да падзей 2020 года яны ставяцца, хутчэй, абыякава, але гэтаму ёсць простае тлумачэнне — на момант гарачага супрацьстаяння грамадства і сілавікоў яны вучыліся яшчэ ў пачатковай школе і зусім не цікавіліся палітыкай.

Неўзабаве пасля таго, як суполка стала набываць вядомасць і прыцягваць да сябе пільную ўвагу з боку грамадства і сілавікоў, заснавальнікі самі яе выдалілі, відаць, усвядоміўшы небяспеку. Але гэта не ўратавала ад прызнання іх дзейнасці «экстрэмісцкай».

Акрамя таго, «экстрэмісцкі» спіс гэтым разам папоўнілі:

Чытайце таксама:

Хто стаіць за правакатыўнай суполкай ДоЛГБ? Здаецца, непалоханыя школьнікі

У Беларусі распаўсюджваецца правакатыўная суполка Dolgb у адказ на «прыезд 150 тысяч пакістанцаў». Што за яна?

Міністр Маркаў заявіў, што да 2020 года яны цярпелі незалежныя медыя, а цяпер надзвычай патрэбна цэнзура

Каментары да артыкула