БЕЛ Ł РУС

Пентагон: Колькасць вышэйшых афіцэраў скароцяць на 20 працэнтаў

6.05.2025 / 10:11

Nashaniva.com

Ва ўзброеных сілах ЗША плануецца скараціць кожнага пятага чатырохзоркавага генерала і адмірала. Адпаведнае даручэнне даў міністр абароны ЗША Піт Хэгсэт, піша Deutsche Welle.

Міністр абароны ЗША Піт Хэгсэт. Фота: AP Photo / Mark Schiefelbein

Піт Хэгсэт даручыў скараціць колькасць дзеючых чатырохзоркавых генералаў і адміралаў ва ўзброеных сілах краіны як мінімум на 20 працэнтаў. Акрамя таго, як вынікае з мемарандума, апублікаванага ў панядзелак, 5 мая, плануецца таксама скараціць:

на 10 працэнтаў — колькасць вышэйшых афіцэраў арміі і флоту, на 20 працэнтаў — генералаў Нацыянальнай гвардыі.

Скарачэнні накіраваны на «ліквідацыю залішніх структур у войсках», тлумачыцца ў мемарандуме. Мяркуецца, што гэтыя меры ўмацуюць пазіцыі ЗША, павысяць эфектыўнасць і спрыяюць інавацыям.

Як менавіта будзе рэалізавана скарачэнне, не ўдакладняецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула