БЕЛ Ł РУС

Фота моманту замаху на Трампа атрымала Пулітцэраўскую прэмію

6.05.2025 / 11:12

Nashaniva.com

Аргкамітэт Пулітцэраўскай прэміі абвясціў лаўрэатаў 2025 года. Прэмія прысуджаецца з 1917 года больш як у 20 намінацыях.

Лаўрэатам прэміі ў жанры нон-фікшн стала кніга Бенджаміна Натанса «За поспех нашай безнадзейнай справы: Мноства жыццяў савецкага дысідэнцкага руху».

Газета The New York Times атрымала чатыры ўзнагароды, у тым ліку за рэпартажы пра канфлікт у Судане і матэрыял пра ваенныя дзеянні ЗША ў Афганістане, піша DW — Belarus.

Таксама прэмію атрымаў фатограф NYT Даг Мілс за фота, зробленае ў момант замаху на Дональда Трампа летам 2024 года: у кадр трапіла куля, што ляцела ў палітыка.

Doug Mills, un fotógrafo de The New York Times, pareció captar una imagen de una bala pasando junto a la cabeza de Donald Trump, según ha declarado un ex agente del FBI. https://t.co/pMUCrbmljs

— The New York Times (@nytimes) July 15, 2024

Акрамя таго, журы ўзнагародзіла газету The Wall Street Journal за матэрыял пра блізкага саюзніка Трампа Ілана Маска і яго ўзыходжанне на палітычны Алімп.

У сваю чаргу, найлепшай мастачкай-карыкатурысткай была прызнаная Эн Тэлнас, якая пакінула Washington Post пасля 17 гадоў супрацоўніцтва, паколькі газета адмовілася публікаваць яе карыкатуру з крытыкай Дональда Трампа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула