БЕЛ Ł РУС

Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць

7.05.2025 / 9:5

Nashaniva.com

Былы палітзняволены Юрась Зянковіч распавёў «Нашай Ніве», што перад вызваленнем правёў 4 месяцы ў СІЗА КДБ у адной камеры з экс-каліноўцам Васілём Верамейчыкам.

Зянковіч кажа, што вельмі паважае Васіля Верамейчыка як сумленнага, адкрытага і смелага чалавека. Па яго словах, Васіль не зламаўся і трымаецца мужна.

«Тое, што ён гаварыў у «інтэрв’ю» — гэта вымушана. Каб прымусіць яго сказаць тое, што хочуць пачуць бэтэшнікі, да яго ўжывалі фізічны гвалт. Паколькі супраціўляцца асабліва сэнсу не было, ён пад гвалтам сказаў тое, што сказаў», — кажа Зянковіч.

Чытайце:Падчас «інтэрв’ю» на БТ Верамейчык спрабаваў патлумачыць Гладкай ролю Каліноўскага. «Мы, канечне, выразалі»

«Не верце таму, што паказвае прапаганда: гэтыя ўсе інтэрв’ю робяцца пад пагрозай гвалту. І самае галоўнае. Вязням — не толькі палітычным, але і іншым хто сядзіць без віны (напрыклад, бізнэсоўцы, у якіх патрабуюць грошы ў абмен на вызваленне) вельмі важная грамадская салідарнасць. Нават калі не даходзяць лісты, мы ўсё адно адчуваем падтрымку людзей. Галоўная задача грамадства — гэта дабіцца вызвалення несправядліва асуджаных», — адзначае былы палітвязень

Чытайце таксама:

У рукі сілавікоў трапілі дакументы Асацыяцыі беларускіх добраахвотнікаў. Як гэта магло адбыцца?

Прапаганда анансавала сюжэт з былым добраахвотнікам Васілём «Пацуком» Верамейчыкам, запісаны ў гатэлі

«Я адчула палёгку». Жонка экс-каліноўца Верамейчыка пракаментавала зліў перапіскі Кабанчука

Беларуская прапаганда пабаялася паказаць, што Верамейчыка вывозілі самалётамі «Белавія» і «Аэрафлота»

Каментары да артыкула