Грамадства22

Беларуская прапаганда пабаялася паказаць, што Верамейчыка вывозілі самалётамі «Белавія» і «Аэрафлота»

20 лістапада з'явілася інфармацыя пра дэпартацыю экс-каліноўца Васіля Верамейчыка з В'етнама ў Беларусь. Тады ж было высветлена, што Верамейчыка даставілі ў Беларусь на рэйсе авіякампаніі «Белавія» з Масквы ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск» 14 лістапада ў 23:48. У сюжэце прапагандыстаў былі прадэманстраваныя кадры з адзінокім Васілём на борце пустога пасажырскага самалёта пад эпічную музыку. Але рэдакцыя канала Motolko.help прааналізавала тыя відэа з іншай перспектывы.

Як Верамейчыка вывезлі з В'етнама ў Беларусь?

Васіль Верамейчык быў затрыманы ў В'етнаме 13 лістапада, а ўжо 14 чысла на адзіным прамым рэйсе авіякампаніі «Аэрафлот» яго экстрадзіравалі з горада Хашымін у аэрапорт «Шарамеццева» (Масква) на рэйсе SU293, які прыбыў у Маскву ў 18:12.

Расклад рэйса SU293 Хашымін-Масква авіякампаніі «Аэрафлот»

У той жа дзень самалёт «Белавія» рэйсам B2978 вылецеў з «Шарамеццева» ў 22:45. І ўжо ў 23:48 разам са 177 пасажырамі на борце ён прыбыў на стаянку аэрапорта «Мінск». Гэты палёт рабіўся на Boeing 737-800 з рэгістрацыйным нумарам EW-527PA.

Расклад рэйса B2978 Масква-Мінск авіякампаніі «Белавія»

Згодна з правіламі авіяцыйнай бяспекі, спецыяльныя падраздзяленні па канваяванні не пазней чым за суткі пісьмова папярэджваюць службу бяспекі аэрапорта вылету/транзіту і прылёту пра дату і час вылету канвою, нумары рэйса, колькасць канваяваных і від спецыяльнага транспарту, якім канваяваныя будуць дастаўленыя да паветранага судна.

Улічваючы даўжыню фармальнага ланцужка (дзве авіякампаніі, транзітная краіна і тры аэрапорты) ды хуткасць дастаўкі, можна зрабіць выснову, што затрыманне 13 лістапада ў В'етнаме было спланавана загадзя.

Пасадка канваяванага на борт паветранага судна і высадка з борта робіцца ў першую чаргу. Акрамя таго, для такіх пасажыраў выдзяляюцца месцы ў задняй частцы салона.

Такім чынам Верамейчыка ў Мінску павінны былі першым вывесці з самалёта, а затым зноў вярнуць для запісу відэа.

Відэа — пастаноўка з карэктаваннем колеру і блюрам самалёта

Усё, што далей адбываецца на кадрах АНТ, было запісана ўжо пасля высадкі пасажыраў і выгрузкі багажа ў ноч з 14 на 15 лістапада. Інтэр'ер паказанага самалёта адпавядае і мадэлі, і канкрэтнаму варыянту аздаблення салона борта EW-527PA (а яго аздабленне ўнутры ўнікальнае ў «Белавія»).

Па незразумелай прычыне ў КДБ вырашылі перафарбаваць на постпрадакшне каляровую схему «Белавія» з сіняй на зялёную (унутры) і на чырвоную (звонку), прыбраўшы ўвесь брэндынг авіякампаніі і заблюрыўшы асобныя часткі самалёта на планах, знятых звонку.

Злева — Boeing 737-800 рэг. нумар EW-527PA на 13-й стаянцы аэрапорта «Мінск» 14 лістапада 2024 года з «перафарбаваным» у чырвоны капотам гандолы рухавіка
Злева — «перафарбаваныя» кадры з фільма АНТ (сурвэткі падгалоўнікаў, фіранкі паміж класамі). Справа — салон рэальнага борта EW-527PA
Злева — «перафарбаваныя» кадры з фільма АНТ. Справа — салон рэальнага борта EW-527PA з брэндынгам «Белавія»

Навошта? Можа быць, яны не хацелі наклікаць на перавозчыка дадатковыя санкцыі? Ці проста набівалі сабе ачкоў перад гледачом, нібыта пракруціўшы ўсю аперацыю на таямнічым уласным самалёце проста з В'етнама невядома калі?

На самай справе самалёт быў у распараджэнні сілавікоў усю ноч, і толькі а 9-й раніцы 15 лістапада паляцеў далей. Што таксама даволі паказальна з улікам наяўных праблем у «Белавія» з адменай рэйсаў праз недахоп бартоў.

Каментары2

  • шунявка
    22.11.2024
    Калі ты лічыш што займаешся марнай працай прыгадай супрацоўнікаў, што ўсю ноч перафарбоўваюць салон Белавія.
  • Анка
    23.11.2024
    шунявка, гэта робіцца за 3 хвіліны.

Цяпер чытаюць

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў3

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў

Усе навіны →
Усе навіны

«Toyota кідалася з паласы ў паласу». На галоўным праспекце Мінска адбыліся разборкі2

«Мы пад уплывам яе прадавалі». «Бела-Кола» ўварвалася ў скандал з кватэрай Долінай4

На новых станцыях метро ў Мінску ўжо пасыпалася фарба. У сеціве іранізуюць пра «Год якасці»11

Былога каліноўца Васіля Грачыху асудзілі да пяці гадоў калоніі1

Беларусбанк зноў працягнуў дзеянне зніжаных ставак па крэдытах на новабудоўлі1

Блогерка заявіла пра спробу выкрадання дзяцей у Бараўлянах6

Літва пакуль не збіраецца закрываць мяжу з Беларуссю4

У пенсіянеркі з Баранавічаў канфіскавалі 4 кг марыхуаны9

Жыхароў Курскай і Белгарадскай абласцей Расіі, дзе былі баі, накіроўваюць у беларускія санаторыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў3

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць