Лукашэнка памілаваў 42 палітвязняў
Напярэдадні святкавання Дня Перамогі Лукашэнка памілаваў 42 палітвязняў, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу палітыка.
Паведамляецца, што сярод памілаваных 18 жанчын і 24 мужчыны. З іх 13 маюць хранічныя захворванні, адзін з'яўляецца інвалідам.
У 24 асуджаных ёсць непаўналетнія дзеці, двое — шматдзетныя.
Дзесяць чалавек старэйшыя за 50 гадоў, адзін дасягнуў пенсійнага ўзросту.
Чытайце таксама:
Стала вядома прозвішча яшчэ аднаго палітвязня, вызваленага летась па памілаванні
«Не бачыць на адлегласці рукі» — палітвязень пра Вацлава Арэшку