Грамадства1010

Ці чакаць новых памілаванняў бліжэйшым часам?

24 студзеня, за дзень да прэзідэнцкіх выбараў, вызвалілі 8 палітвязняў. З таго часу пра памілаванні нічога не чуваць. Ці працягнуцца яны?

Ранейшая схема была такая: у калоніі прыязджалі прадстаўнікі ўлады (звычайна пракуроры), якія рабілі прапанову палітвязням з загадзя сфармуляванага спісу — напісаць прашэнне аб памілаванні. Хто пагаджаўся, той у большасці выпадкаў неўзабаве выходзіў на свабоду. Калі хто адмаўляўся пісаць прашэнне, то яго «квота» перадавалася нейкаму наступнаму палітвязню ў калоніі.

«Наша Ніва» звязалася з былымі зняволенымі, якія ўжо пасля студзеня 2025 года адбывалі пакаранне ў калоніях у Магілёве (№15) і пад Івацэвічамі (№22). Паводле іх слоў, у апошнія пару месяцаў ні ў адной, ні ў другой калоніі не вялася падрыхтоўка да памілаванняў.

Такім чынам, выглядае, што пасля выбараў спыніліся не толькі самі памілаванні, але і ўнутраныя працэсы, звязаныя з падрыхтоўкай наступных груп.

Пры гэтым дакладна вядома, што яшчэ засталіся палітвязні, хто па прапанове ўладаў напісаў дакументы на памілаванне яшчэ да даты выбараў і цяпер чакае рашэння па сваёй сітуацыі.

Памілаванні пачаліся ў ліпені 2024-га і прайшлі ў некалькі хваляў. З таго часу па студзень 2025-га на свабоду выйшлі па памілаваннях 258 палітвязняў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары10

  • Ваш кэп
    17.04.2025
    Назіральнік, з пункту гледжання Еўропы яна не можа весці перамовы, і бізнес з рэжымам, які выкарыстоўвае захопленых людей.
    Патрабаванні лукі нерэалістычныя.
    Не хапай людей у турмы, тады цябе будут слухаць, і тады не будзе трэба даваць сігналы.
  • Крывадушша Еўропы
    17.04.2025
    Ваш кэп, крывадушная Еўропа ўжо выказалася, што будзе купляць расейскі газ. А значыць будзе і перамовы весці, і дакументы падпісваць - з Масквой.
    І грошыкі Маскве плаціць.
  • Назіральнік
    17.04.2025
    Ваш кэп, з Расеяй вядзе. Хаця Расея не толькі выкарыстоўвае захопленых людей, а забівае тысячы на вайне.

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас3

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Усе навіны →
Усе навіны

Жлобінскі мясакамбінат выпусціў каўбаскі з клубніцамі

Life правёў рэбрэндынг1

Як у Брэсце адкрывалі таблічку з QR-кодам — з чыноўнікамі, святаром і школьнікамі ў стойцы «зважай!»4

У Мінску адбыўся суд, аналагічны выпадку з кватэрай Долінай. Як ён скончыўся?6

Сустрэча Зяленскага з Уіткафам у Бруселі скасаваная5

У Беларусі пачнуць прадаваць аўто пад новай маркай Zubr10

61‑гадовую фларыстку з Наваполацка асудзілі за палітыку1

Сям'я знайшла ідэальную здымную кватэру, але сусед аказаўся зацятым меламанам9

Як выглядае знакамітая кватэра Долінай, праз якую спявачку зненавідзелі ў Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас3

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць