БЕЛ Ł РУС

КДК пагражае закрываць крамы, калі ў іх няма бульбы

7.05.2025 / 19:3

Nashaniva.com

Камітэт дзяржаўнага кантролю узяўся кантраляваць наяўнасць айчыннай бульбы ў гандлёвых сетках. Праверкі робяцца па ўсёй краіне з прыцягненнем мясцовых органаў улады, паведамляе прэс-служба КДК.

Акрамя наяўнасці, кантраляваць збіраюцца і цэны на бульбу, якая рэалізуецца ў крамах. А калі знойдуць парушэнні, то КДК пагражае нават прыпыняць дзейнасць гандлёвых аб'ектаў.

Насельніцтву прапануецца паведамляць пра адсутнасць бульбы ў крамах і неадпаведны яе кошт на гарачую лінію Камітэта дзяржкантролю і ў чат-бот тэлеграм-канала КДК.

Чытайце таксама:

Стала вядома, колькі бульбы засталося ў стабфондах

Улады адправяць у крамы насенную бульбу, каб справіцца з дэфіцытам

Беларусь летась стала галоўным пастаўшчыком бульбы ў Расію

У Магілёве беларускую бульбу прадаюць даражэй за іранскія кавуны

Азаронак адказаў блогерцы: Падняў ж*пу і прашвырнуўся па гандлёвых кропках

«Падняў бы ж*пу, праехаў па магазінах». Праўладная блогерка абрынулася на Азаронка за хлусню пра бульбу

Каментары да артыкула