Эканоміка1414

Беларусь летась стала галоўным пастаўшчыком бульбы ў Расію

Летась больш за ўсё бульбы Расія купіла ў Беларусі, якая адваявала першае месца ў Егіпта. Аб'ёмы расійскага імпарту склалі 193,8 тысячы тон.

У лістападзе 2024-га Рассельгаснагляд адзначаў, што з пачатку года пастаўкі бульбы з Беларусі ў Расію выраслі на 60,8%.

Егіпет, які апусціўся за год на другое месца, паставіў 75,3 тысячы тон бульбы на 47,9 мільёна даляраў, падлічыла РІА Навіны па дных платформы ААН Comtrade, нацыянальных статыстычных парталаў і па адкрытых даных.

Замкнуў тройку Кітай, які падняўся на два радкі — 46,7 тысячы тон на 17,3 мільёна даляраў. Пры гэтым Кітай ўпершыню з 2019 года зноў змог увайсці ў тройку галоўных пастаўшчыкоў бульбы ў Расію.

Пасля размясціліся Азербайджан — 42,5 тысячы тон (18,3 мільёна даляраў) і Грузія — 8,4 тысячы тон (3,3 мільёна даляраў). Замкнулі топ-10 экспарцёраў Казахстан (4,4 тысячы тон), Пакістан (2,3 тысячы тон), Кіргізія (1,1 тысячы тон), Сербія (566 тон) і Германія (293 тоны).

Мацней за ўсё за год Расія нарасціла імпарт бульбы з Арменіі — у 805 разоў (да 116 тон), Турцыі — у 47 разоў (да 24 тон), Грузіі — у 7 разоў, Кітая — у 5 разоў і Кіргізіі — у 3,2 разу.

Каментары14

  • За Лупіна
    04.05.2025
    Старшый брат мусіць добра есьці!
  • Классика
    04.05.2025
    Отдельный клан довел гиганты до дна- МАЗ, БЕЛАЗ, БЕЛАРУСКАЛИЙ. Катастрофично уничтожают деловой лес, продают лучшее в Россию, Китай. Впереди - нищета.
  • Кірыл
    04.05.2025
    Тым часам дробная бульба ў Еўраопце ўжо па 4.59 (1.33 еўра за кілаграм). Мытая-нямытая - танней усё роўна няма. Між тым 3 кілаграмовая сетка ziemniaków у Бядронцы (без акцыі) каштуе 10.99 злотых - 0.85 еўра за кілаграм. У літоўскай гандлёвай сетцы Rimi кошт на Lietuviškos bulvės стартуе ад 0.59 eўра. Затое ўсе крамы ў Менску на камандзе ад рэжыму залепляныя плакатамі з чырвона-зялёным зоркамі і надпісамі "80 лет Победы!". Цікава, ці будуць 9 траўня прадаўцы чарнілаў у пілотках па загаду МАРГу?
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»5

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атакавала вайсковы завод у Чувашыі1

Ці можна есці прарослую бульбу, цыбулю і часнок?3

Дыпламатычны дарадца Ціханоўскай расказаў, навошта яму званіў Борыс Джонсан4

ДАІ будзе выкарыстоўваць новыя камеры ў Мінску — для кантролю спынення і стаянкі1

Мінскую Серабранку чакаюць маштабныя змены3

Экс-палітвязень расказаў, як атрымаў мікраінфаркт падчас суда1

Мужчыну забіла маланка ў Столінскім раёне

«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА19

Ізраіль перахапіў судна з Грэтай Тунберг, якое ішло ў Газу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»5

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць