БЕЛ Ł РУС

Начны клуб на Зыбіцкай запрасіў ветэранаў вайны пакаштаваць бясплатны святочны сэт. Іх сярэдні ўзрост 99 гадоў

7.05.2025 / 20:35

Nashaniva.com

Рэстаран-клуб The One на Зыбіцкай здзівіў гараджан незвычайнай акцыяй. Усім ветэранам, якія прыйдуць у госці, бясплатна прапаноўвалася пакаштаваць святочны сэт з гарэлкай і саленнямі. Прапанова была ўспрынятая каментатарамі неадназначна, піша «Анлайнер».

Карыстальнікам аказалася цяжкавата ўявіць ветэранаў, якія прыходзяць на Зыбіцкую, каб выпіць чарачку ў гонар свята. Асабліва ўлічваючы, што іх сярэдні ўзрост — 99 гадоў.

Поўны склад «ветэранскага» сэта выглядае так:

Акрамя ідэі з сэтам, The One таксама паклікаў абсалютна ўсіх ахвотных 9 мая ў 13.00 бясплатна пакаштаваць салдацкай кашы.

Пазней рэстаран усё ж адрэдагаваў пост і змяніў умовы акцыі. Цяпер сэт 9 мая зможа атрымаць у падарунак любы госць пры заказе дзвюх і больш гарачых страў. Тым не менш старая прапанова ўжо паспела разляцецца па інтэрнэце.

Вось як пракаментавалі гэтую гісторыю ва ўстанове:

«Мы спяшаліся парадаваць мінчукоў да свята і ў спешцы ўзгадненняў сапраўды наблыталі з прапановай. Нам прыемна, што блогеры так хутка падхапілі і распаўсюдзілі нашу ідэю. Хутчэй, чым мы паспелі ўсё ўсвядоміць і паправіць. Тым не менш, калі хтосьці з ветэранаў усё ж дойдзе да нас у госці — мы абяцаем з радасцю пачаставаць яго любой стравай цалкам бясплатна», — адказалі прадстаўнікі The One. 

Чытайце таксама:

Беларусам дасылаюць паведамленні пра атручаную ваду на 9 мая

У Беларусі засталося каля 800 ветэранаў. 427 з іх — удзельнікі вайны

Ветэраны некалькі дзён змогуць бясплатна тэлефанаваць па міжгорадзе. Але не на мабільны

«Гэта нешта жудаснае». Дэлегацыя чыноўнікаў прыйшла павіншаваць 103-гадовага ляжачага ветэрана

Каментары да артыкула