Зянковіч: Лукашэнка спачатку даў мне і Фядуту мянушку Віні-Пух, а пасля назваў Усамам бен Ладэнам
Былы палітвязень Юрась Зянковіч апісаў Deutsche Welle сваю сустрэчу са старшынёй КДБ Іванам Церцелем перад вызваленнем.
Юрась Зянковіч. Скрыншот з відэа
«Я сяджу, чую — ззаду адкрываюцца дзверы. Заходзіць спадар Церцель. Кажа: «Я прадстаўляцца не буду — напэўна, вы мяне ведаеце».
Кажу: «Так, вядома, Іван Станіслававіч, добра ведаю вас».
Ён кажа: «Прысядзьце».
І паведаміў мне, што на Радзе бяспекі было прынята рашэнне аб маім вызваленні. Паводле яго слоў, гэта асабістая ініцыятыва спадара Лукашэнкі. Маўляў, былі розныя галасы — і «за», і «супраць». Але асабіста Лукашэнка, паводле яго, сказаў: «Зянковіч — чалавек прамавыказвальны, адкрыты, сумленны. Яго трэба вызваліць».
Мне падаецца, Іван Станіслававіч трошачкі саграшыў супраць праўды, бо, згодна з іншымі звесткамі, Лукашэнка прыдумаў мне чарговую мянушку.
Калі раней ён называў мяне і спадара Фядуту «Віні-Пухам», то гэтым разам ён назваў мяне «Усамам бін Ладэнам» і сказаў: «Забірайце яго».
Чытайце таксама:
Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША
«Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША