БЕЛ Ł РУС

Мінчукоў просяць запасціся жэтонамі на метро

8.05.2025 / 16:26

Nashaniva.com

Мінскі метрапалітэн рэкамендуе жыхарам горада загадзя набыць жэтоны на праезд у метро, паведамляе прэс-служба арганізацыі. Звязана гэта са святкаваннем 9 Мая.

Фота ілюстрацыйнае

«У сувязі з правядзеннем культурна-масавых мерапрыемстваў… у перадсвяточныя і святочныя дні Мінскі метрапалітэн просіць пасажыраў загадзя набываць жэтоны і праязныя квіткі», — гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым на ўсіх станцыях метро праезд можна аплаціць таксама з дапамогай бескантактных банкаўскіх карт.

Звязана гэтая просьба з тым, што ў сувязі з правядзеннем у горадзе масавых мерапрыемстваў у метрапалітэне чакаецца вялікі наплыў пасажыраў, а неабходнасць стаяць доўгія чэргі ў касы могуць ствараць ім праблемы.

Дарэчы, у святочныя дні зменіцца ў бок скарачэння і інтэрвал руху цягнікоў. У пятніцу, 9 мая, ён складзе:

У суботу, 10 мая, на Аўтазаводскай лініі інтэрвал руху цягнікоў зменіцца з 19:30 да 24:00 і складзе 5 хвілін.

Таксама ў прэс-службе метрапалітэна звярнулі ўвагу, што 9 мая магчымыя абмежаванні для пасажыраў на ўваход і выхад на станцыі «Плошча Перамогі» (вестыбюль з боку манумента Перамогі), а таксама на некаторых іншых станцыйных комплексах, у сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў.

Чытайце таксама:

Раніцай 9 мая ў Мінску перакрыюць плошчу Перамогі

9 мая ў Беларусі пройдзе агульнанацыянальная хвіліна маўчання

У Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі вернікам 9 мая не трымаць пятнічны пост

Начны клуб на Зыбіцкай запрасіў ветэранаў вайны пакаштаваць бясплатны святочны сэт. Іх сярэдні ўзрост 99 гадоў

Каментары да артыкула