Грамадства11

У Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі вернікам 9 мая не трымаць пятнічны пост

Каталіцкім вернікам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі дазволілі не прытрымлівацца паста ў пятніцу, 9 траўня, з нагоды дзяржаўнага свята Дня перамогі. Такое рашэнне прыняў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, піша Katolik.life.

Для часткі католікаў Беларусі ў Дзень перамогі адмянілі пятнічны пост

Юзаф Станеўскі дае дыспенсацыю (вызваленне) ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страў у гэты дзень, матывуючы рашэнне тым, што «святкаванне дзяржаўнага свята Дня перамогі мае вялікае значэнне для вернікаў».

Дазвол не прытрымлівацца абавязковага для хрысціян посту ў пятніцу з нагоды свецкіх святаў лічыцца рэдкасцю і нават нонсэнсам, адзначае Katolik.life. Мінулы раз мітрапаліт Станеўскі даваў такую дыспенсацыю на 8 сакавіка 2024 года, што выклікала рэзананс сярод вернікаў.

Біскупы іншых дыяцэзій тады не давалі такіх дазволаў сваім вернікам. Цяпер таксама пакуль не паведамляецца пра аналагічныя рашэнні ў трох іншых каталіцкіх дыяцэзіях Беларусі. Праваслаўным вернікам падобных вызваленняў таксама не давалі.

Паводле цяперашняга рашэння Юзафа Станеўскага, дыспенсацыя распаўсюджваецца таксама на ўсіх католікаў, якія ў гэты дзень будуць знаходзіцца на тэрыторыі архідыяцэзіі. Усіх, хто будзе карыстацца дазволам, арцыбіскуп заахвочвае да малітвы ў інтэнцыі ахвяраў войнаў і ўзброеных канфліктаў.

Каментары1

  • Андрусь
    07.05.2025
    Ідэалогія падмяла пад сябе ўсё, нават рэлігію. Як пасля падобных рашэнняў каталіцкіх ерархаў нехта зможа верыць? Цяпер робіцца цалкам відавочным, што рэлігія - гэта шоў-бізнэс, які скіраваны на атрыманне прыбытку за ажыццяўленне дзеянняў, у магічную дзейснасць якіх вераць вернікі. Вернікі заўжды з асаблівым шанаваннем ставіліся да постаў. Але, Станеўскі даказвае, што ўсё гэта забабоны, нічога не вартыя, якія наўгоду ўладзе можна і адмяніць. Пры гэтым Станеўскі ж цудоўна разумее, што аніякай божай кары яму за гэта не будзе. Ніводзін навуковы атэізм не зрабіў для доказу хібнасці рэлігіяў больш, чым зрабілі самі папы і ксяндзы. Адныя асвячаюць ракеты і кажуць, што прага міру - гэта грэх, іншыя дазваляюць парушаць святыя каноны дзеля задавальнення ідэалагічных патрэбаў улады.
    Няўжо пасля гэтага ў Беларусі яшчэ знойдуцца дурні, які хадзіцьмуць у цэрквы і касцёлы?

Цяпер чытаюць

«Калеснікава кажа, што не збіраецца выходзіць, пакуль не выйдзе апошні з палітвязняў»14

«Калеснікава кажа, што не збіраецца выходзіць, пакуль не выйдзе апошні з палітвязняў»

Усе навіны →
Усе навіны

На папцы ў Святланы Ціханоўскай цяпер партрэт палітзняволенага журналіста Андрэя Пачобута ФОТА3

Ціханоўскі на мітынгу ў Варшаве: Я зламаю гэты рэжым ВІДЭА15

Расійскія анлайн-карты з года ў год адбіваюць беларускую аўдыторыю ў Google16

Як адключэнне інтэрнэту ў Іране раптам раскрыла сувязь Тэгерана з шатландскім сепаратызмам

Рэстараны Mak.by сёння незапланавана спынялі сваю працу

«Пацыенты дзівіліся, цяпер вітаюцца на вуліцы. Толькі не трэба казаць Hello, bro!» У Барысаве жыве і працуе доктар з Нігерыі3

«Джын выпушчаны з бутэлькі». Пачалася праца па стварэнні штучнай чалавечай ДНК5

У Віцебскай вобласці злавілі незвычайнага таўсталобіка-альбіноса1

На адным са скрыжаванняў у Гомелі нанеслі падвойныя «зебры». Навошта гэта?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калеснікава кажа, што не збіраецца выходзіць, пакуль не выйдзе апошні з палітвязняў»14

«Калеснікава кажа, што не збіраецца выходзіць, пакуль не выйдзе апошні з палітвязняў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць