БЕЛ Ł РУС

Чарга з легкавых аўтамабіляў на выезд з Беларусі зноў вырасла

9.05.2025 / 8:15

Nashaniva.com

Па стане на 08:00 пятніцы на польскай мяжы на пераходзе «Брэст» стаяць 1510 легкавых аўтамабіляў і шэсць аўтобусаў.

Папярэднія дні там было менш за 1500 легкавікоў.

На літоўскай мяжы ў «Каменным Логу» — 10 легкавых аўтамабіляў, чаргі з аўтобусаў няма.

У «Беняконях» чэргаў няма.

Тым не менш аўтобусы, што едуць з Літвы, затрымліваюцца ў сувязі з працяглым праходжаннем дзяржаўнай мяжы. Так, рэйс Каўнас-Мінск з часам адпраўлення з Каўнаса 17:30 пераносіцца на 18:10 з аэрапорта Каўнас, а аўтобус Вільня — Мінск адпраўленнем са сталіцы Літвы а 8-й, у 07:40 стаяў яшчэ на нейтральнай тэрыторыі ў бок Вільні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула