Літва накіроўвае на мяжу з Беларуссю дадатковыя войскі
Літва накіроўвае дадатковыя вайсковыя сілы на мяжу з Беларуссю ў адказ на рост колькасці нелегальных мігрантаў, якія спрабуюць перасячы мяжу з суседняй краіны. Пра гэта паведамляе LRT.
Мяжа Літвы з Беларуссю. Фота: Paulius Peleckis / Getty Images
Начальнік Дзяржаўнай памежнай службы Рустам Любаеў паведаміў, што ягонае ведамства дамовілася з Узброенымі сіламі Літвы аб размяшчэнні дадатковых войскаў уздоўж мяжы з Беларуссю у памежным раёне Араны пачынаючы з чацвярга.
«Я не буду раскрываць (колькасць войскаў) на гэты момант, гэта не з'яўляецца публічнай інфармацыяй, але літоўскія войскі дапамогуць нам у гарантаванні бяспекі на ўчастках некалькіх памежных пунктаў», — сказаў Любаеў тэлеканалу TV3 News.
Літоўская памежная служба ў чацвер раніцай паведаміла, што літоўскія памежнікі за апошнія 24 гадзіны адправілі назад 48 чалавек, якія спрабавалі нелегальна перасячы мяжу. Днямі група мігрантаў закідала літоўскіх памежнікаў камянямі і палкамі.
Чытайце таксама:
Польскі памежнік пацярпеў ад камянёў мігрантаў на мяжы з Беларуссю
Латвійскія памежнікі прымянілі стральбу для затрымання мігрантаў
Літоўскі сэрвіс Paysera патлумачыў, чаму заблакаваў рахункі некаторых беларусаў