БЕЛ Ł РУС

Упершыню за тры гады ў Мінску пасвяцілі каталіцкага святара

10.05.2025 / 18:36

Nashaniva.com

У мінскім кафедральным касцёле 10 мая дыякан Аляксандр Шыманскі прыняў святарскае пасвячэнне, якое ўдзяліў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, паведамляе Katolik.life. 

Новаму святару 35 гадоў. Ён магістр тэалогіі, паходзіць з Мінска. Скончыў гістфак БДУ, працаваў, служыў у войску, затым вырашыў стаць ксяндзом і паступіў у Гродзенскую семінарыю, якую скончыў у 2024 годзе.

Апошні раз у кафедральным касцёле Мінска святарскае пасвячэнне адбывалася чатыры гады таму. А ўвогуле ў Мінску — амаль тры гады таму.

У 2021 годзе ў кафедральным касцёле прыняў святарскае пасвячэнне Юрый Рашатко. Цяпер гэты ксёндз служыць беларускай супольнасці ў Кракаве.

У 2022 годзе ў касцёле святога Яна Хрысціцеля быў пасвечаны Марк Найдзіч. Што стала з ім — з адкрытых крыніц невядома. Дзіўна, але пасля цэлебрацыі прыміцыйнай імшы ён не ўзгадваецца ні на якіх рэсурсах. Ягоная старонка ў сацсетцы выдаленая.

Чытайце таксама:

Папа Леў XIV: амерыканскі місіянер у Перу, які крытыкаваў віцэ-прэзідэнта ЗША. Што вядома пра новага Папу

У Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі вернікам 9 мая не трымаць пятнічны пост

«Апошнімі дзецьмі, якіх блаславіў Папа Францішак, былі мае». Беларускі бізнэсовец распавёў, як хрысціў сыноў у Ватыкане

Ксяндза Акалатовіча перавялі ў калонію ў дзень святкавання Вялікадня

Такім мы яго яшчэ не бачылі: арцыбіскуп Кандрусевіч вырабіў крыж

Каментары да артыкула