БЕЛ Ł РУС

У Крамлі паабяцалі «падумаць» над прапановай аб 30-дзённым перамір'і

10.05.2025 / 21:22

Nashaniva.com

Расія абдумае прапанову аб 30-дзённым спыненні агню ва Украіне, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў у каментары каналу CNN, піша The Moscow Times.

Уладзімір Пуцін. Фота: AP

«Нам неабходна абдумаць гэта. Гэта новае развіццё падзей. У нас ёсць свая пазіцыя», — адзначыў ён.

Пяскоў таксама нагадаў, што Уладзімір Пуцін «некалькі дзён таму абвясціў аб трохдзённым спыненні агню», аднак, па словах прэс-сакратара кіраўніка дзяржавы, Кіеў нібыта ніяк на гэта не адрэагаваў.

«Ці чулі вы крытыку ў адрас Кіева за тое, што ён не хоча даць адказ? Не», — падкрэсліў ён.

Уладзімір Пуцін абвясціў пра часовае спыненне агню з паўночы 7 мая па поўнач 11 мая — у сувязі са святкаваннем 80-годдзя Перамогі. Аднак украінскі бок, насуперак сцвярджэнням Пяскова, адразу адказаў на гэтую ініцыятыву: прэзідэнт Уладзімір Зяленскі выступіў з прапановай аб больш працяглым і значным кроку — поўным спыненні агню тэрмінам на 30 дзён.

Да ініцыятывы Зяленскага неўзабаве далучыўся прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Ён заклікаў абодва бакі — Кіеў і Маскву — спыніць баявыя дзеянні «без папярэдніх умоў» мінімум на месяц. Больш за тое, Трамп ясна даў зразумець, што ў выпадку парушэння Расіяй рэжыму цішыні ЗША і іх хаўруснікі ўвядуць новыя санкцыі.

У Маскве прапанову Зяленскага першапачаткова фактычна адкінулі. Спярша Пяскоў заявіў аб неабходнасці «абмеркаваць нюансы», а пазней запатрабаваў прыпыніць пастаўкі ўзбраенняў Украіне для пачатку перамір'я.

Чытайце таксама:

Стыў Уіткаф падчас сустрэч з Пуціным карыстаўся паслугамі штатных перакладчыкаў з Крамля

Захад падрыхтаваў план перамір'я паміж Расіяй і Украінай

Стармер і Макрон адхіляюць патрабаванне Пуціна спыніць вайсковую дапамогу Украіне для 30-дзённага спынення агню

Крэмль запатрабаваў для пачатку 30-дзённага перамір'я спыніць пастаўкі зброі Украіне

Каментары да артыкула