Свет77

Стыў Уіткаф падчас сустрэч з Пуціным карыстаўся паслугамі штатных перакладчыкаў з Крамля

Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША па пытаннях Блізкага Усходу Стыў Уіткаф карыстаўся падчас трох візітаў у Расію штатнымі перакладчыкамі адміністрацыі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Такім чынам Уіткаф парушаў дыпламатычны пратакол, піша NBC News.

Стыў Уіткаф падчас перамоў з Пуціным. Фота: Kremlin Press Office / Handout/Anadolu via Getty Images

Паколькі Стыў Уіткаф не ведае рускай мовы, то ён павінен быў бы мець уласнага перакладчыка для таго, каб весці перамовы з Пуціным. Карыстанне ж паслугамі крамлёўскіх перакладчыкаў прывяло да таго, што Уіткаф мог не разумець, пра што перакладчык гаварыў з Пуціным у ягонай прысутнасці.

Таксама Уіткаф не браў з сабой на сустрэчы з Пуціным дарадцаў з ліку амерыканскіх экспертаў. Такім чынам, ён рызыкаваў тым, што некаторыя нюансы ў паведамленнях Пуціна будуць прапушчаныя, і ён не змог бы самастойна праверыць тое, што яму казалі.

Пры гэтым Уладзімір Пуцін удзельнічаў у перамовах не сам — з ім былі ягоны дарадца Юрый Ушакоў і спецпрадстаўнік па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва Кірыл Дзмітрыеў.

Прысутнасць перакладчыка з ЗША таксама забяспечвае больш дакладную пісьмовую справаздачу пра сустрэчу для адміністрацыі прэзідэнта ЗША. Адсутнасць падрабязных нататак пра сустрэчы можа стварыць праблемы для іншых высокапастаўленых членаў адміністрацыі Трампа, такіх як дзяржсакратар Марка Рубіа і спецыяльны пасланнік Трампа па Украіне Кіт Келаг.

Адсутнасць нататак з гэтых сустрэч або іх недакладнасць таксама выклікае пытанні адносна канфідэнцыйнай інфармацыі, якую Стыў Уіткаф мог расказаць Пуціну падчас сустрэч, піша выданне.

Стыў Уіткаф сустракаўся з Уладзімірам Пуціным з пачатку сваёй працы ў адміністрацыі прэзідэнта Дональда Трампа 4 разы. 25 красавіка іх сустрэча ў Маскве доўжылася больш за 3 гадзіны, а 11 красавіка у Санкт-Пецярбургу — больш за 4.

Каментары7

  • Ня толькі
    10.05.2025
    Ня толькі парушэньне дыпляматычнага пратаколу, але яшчэ прыкмета неахайнасьці адміністрацыі Трампа (што гэта за адміністрацыя, якая ня можа знайсьці перакладчыка, хоць звычайна менавіта яна за гэта і адказвае?) плюс неразуменьне, што перакладчыкі дыктатара могуць табе наплесьці ўсё што заўгодна ў ягоных інтарэсах. Але, вядома, гэта мы нічога не разумеем, Трэба Чытаць Першакрыніцы, Трэба слухаць Нацыянальнага Лідэра, гэта чарговая Ляпідарная Шматхадовачка ў 999D-шахах, а хто не разумее, той левалібэрал.
  • Нищета
    10.05.2025
    У американцев нет денег на своего переводчика?
  • Нищета
    10.05.2025
    Протокола у американцев тоже нет. Кто что сказал можно выворачивать наизнанку. Какое лапидарное убожество.

Цяпер чытаюць

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы3

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы

Усе навіны →
Усе навіны

«Ціханоўскі нам вярнуў самае галоўнае пытанне». Пра што кажа Чалы?41

Да 1 лістапада штрафаваць за парушэнне новых правіл маркіроўкі тавараў не будуць1

Малады, але вопытны слуцкі барсетачнік стаміўся жыць дома па законе — паехаў ваяваць за Расію і знік у штурме9

У Расіі заявілі пра намер стварыць свой аналаг колішняга амерыканскага USAID1

Махляр пры дапамозе ШІ выдаў сябе за Марка Рубіа і звязаўся з трыма міністрамі замежных спраў1

У італьянскім аэрапорце мужчыну засмактала ў рухавік самалёта1

«Не хацеў бы памерці на здымачнай пляцоўцы». Майкл Дуглас сыходзіць з кіно1

«Мала што ў інтэрнэце пішуць». Выкладчык, якога абвінавацілі ў дамаганнях, працягне працаваць у ансамблі «Белая Русь»15

Як медсястра з Барысава адпачывае амаль без грошай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы3

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць